Апытанка: Што вы ведаеце пра правы чалавека?

18.02.2020 Маё права

Мы б вельмі хацелі дазнацца, што ведаюць пра правы чалавека і як да іх ставяцца розныя пакаленні беларусаў.

З гэтай мэтай у межах праекта «Маё права» мы распрацавалі 3 апытанкі для нашых асноўных мэтавых аўдыторый: падлеткаў, іх бацькоў/апекуноў і настаўнікаў.

Кожная з апытанак умоўна складаецца з 2-х блокаў: як асоба разумее выраз «правы чалавека» і як ставіцца да іх рэалізацыі ў сваім жыцці.

Знайдзіце, калі ласка, колькі вольных хвілінаў і адкажыце на некалькі простых пытанняў!

Шчыры дзякуй!