Больш за мільён унікальных дакументаў-помнікаў розных эпох і нават «Інстаграм» міністра абароны ВКЛ. Нацыянальнаму гістарычнаму архіву сёлета 100 год

Архіў­ная служ­ба Бе­ла­ру­сі сё­ле­та адзна­чае ста­год­дзе, піша «Культура і мастацтва». Сіс­тэ­ма па­ча­ла фар­мі­ра­вац­ца ў ве­рас­ні 1922 го­да, але ка­ра­ні яе ся­га­юць глы­бо­ка ў вя­кі — да да­ку­мен­та­ль­ных збо­раў кан­цы­ля­рыі Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, су­до­вых уста­ноў і рэ­лі­гій­ных арга­ні­за­цый, пры­ват­ных ка­лек­цый. Дзя­ку­ючы на­шым да­лё­кім про­дкам да су­час­нас­ці да­йшлі ўні­ка­ль­ныя по­мні­кі, якія скла­лі ядро На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га архі­ва.


36.jpg

Уста­но­ва збе­ра­гае бо­льш за мі­ль­ён да­ку­мен­таў, якія рас­па­вя­да­юць пра па­лі­тыч­ны лад, са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае ста­но­віш­ча і ку­ль­тур­ныя на­быт­кі роз­ных эпох, ад XIV да па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Най­бо­льш ран­нія — ары­гі­на­ль­ныя пер­га­мен­тныя акты на ста­ра­бе­ла­рус­кай, ста­ра­по­льс­кай і ла­цін­скай мо­вах. Гэ­та пры­ві­леі і да­ра­ва­ль­ныя ліс­ты вя­лі­кіх кня­зёў лі­тоў­скіх і поль­скіх ка­ра­лёў, дып­ла­ма­тыч­ныя і ўнут­ры­дзяр­жаў­ныя да­ку­мен­ты. За­хоў­ва­юцца яны ў ад­мыс­ло­вым па­мяш­кан­ні, ку­ды не тра­піць кож­ны ахвот­ны. Але гэ­та не зна­чыць, што атры­маць дос­туп да по­мні­каў уво­гу­ле не­маг­чы­ма. Архіў­ныя да­ку­мен­ты ж да­па­ма­га­юць да­след­чы­кам за­крыць ла­ку­ны айчын­най гіс­то­рыі, а звы­чай­ным асо­бам — спаз­наць свой ра­да­вод. Так дзя­ку­ючы фон­да­вым ма­тэ­ры­ялам спе­цы­яліс­ты рас­пра­ца­ва­лі пра­екты ад­на­ўлен­ня Мір­ска­га за­мка, Са­фій­ска­га са­бо­ра і іншых сла­ву­тас­цей.

Помнікі ў віртуальным фармаце

Па сло­вах на­мес­ні­ка ды­рэк­та­ра архі­ва Дзя­ні­са Лі­сей­чы­ка­ва, для ўсёй га­лі­ны акту­аль­нае пы­тан­не анлайн-дос­ту­пу да ліч­ба­вых ко­пій да­ку­мен­таў. На­шы су­се­дзі яго вы­ра­ша­юць. На­прык­лад, лат­вій­скія архі­віс­ты ад­ска­на­ва­лі і апуб­лі­ка­ва­лі ў Інтэр­нэ­це ма­тэ­ры­ялы, якія мо­гуць спат­рэ­біц­ца ў ге­не­ала­гіч­ных да­сле­да­ван­нях. Але вар­та ўлі­чыць, што аб’ёмы іх фон­даў знач­на мен­шыя за бе­ла­рус­кія. Не ў кож­на­га ёсць маг­чы­масць пры­ехаць у архіў, та­му ка­рыс­ным стаў­ся б анлайн-по­шу­ка­вік для пра­цы з архіў­ны­мі да­ку­мен­та­мі до­ма. У на­шай кра­іне гэ­тае пы­тан­не па­куль не пра­пра­ца­ва­нае на ўзроў­ні за­ка­на­даў­ства: не­вя­до­ма, на якіх умо­вах да­ваць дос­туп да фон­даў — плат­на ці бяс­плат­на. Тым не менш Бе­ла­рус­кі на­ву­ко­ва-да­след­чы цэнтр элек­трон­най да­ку­мен­та­цыі ства­рае агу­ль­ную ба­зу ўся­го на­цы­яна­ль­на­га архіў­на­га фон­ду. Мяр­ку­ецца, што на гэ­тым рэ­сур­се кож­ная ўста­но­ва бу­дзе па­сту­по­ва пуб­лі­ка­ваць свае да­ку­мен­ты. На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны архіў мае ўжо бо­льш за мі­ль­ён ліч­ба­вых ко­пій, але па­куль яны да­ступ­ныя то­ль­кі па ла­ка­ль­най сет­цы ў чы­та­ль­най за­ле.

Яшчэ ад­на маг­чы­масць на­блі­зіць каш­тоў­нас­ці да шы­ро­кай аўды­то­рыі — вір­ту­аль­ныя вы­ста­вы на сай­це архі­ва, пры­све­ча­ныя яркім асо­бам і з’явам айчын­най гіс­то­рыі. У лю­тым уста­но­ва пад­рых­та­ва­ла пра­ект «Па­эт. На­ву­ко­вец. Гра­ма­дзя­нін» да 225-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Та­ма­ша За­на. Ка­рыс­та­ль­ні­кі мо­гуць па­ба­чыць ліч­ба­выя ко­піі ге­не­ала­гіч­ных таб­ліц ро­ду За­наў гер­ба «Ястра­бец», за­пі­саў з мет­рыч­ных кніг і іншых да­ку­мен­таў. Шэ­раг да­поў­не­ны тво­ра­мі вы­яўленча­га мас­тац­тва, ся­род якіх — ма­люн­кі На­па­ле­она Орды.

Ле­тась апуб­лі­ка­ва­на вір­ту­аль­ная вы­ста­ва «Пер­шы мін­скі тэ­ле­фон» да 135-год­дзя ўво­ду ў дзея­нне пер­шай тэ­ле­фон­най стан­цыі агу­ль­на­га ка­рыс­тан­ня. На­вед­ва­ль­ні­кам да­ступ­на аліч­ба­ва­ная архіў­ная спра­ва аб ства­рэн­ні тэ­ле­фон­най су­вя­зі ў Мін­ску па­між бу­дын­кам па­жар­най ка­ман­ды і га­рад­ской ка­лан­чой за 1882-1889 га­ды, да­кла­ды аб не­абход­нас­ці тэ­ле­фа­ні­за­цыі го­ра­да і іншыя ма­тэ­ры­ялы.

Надрукаванае застаецца

Гіс­то­рыя вы­да­вец­кай дзей­нас­ці архі­ва да­ўняя. Ра­ней пе­ра­ва­жа­лі тра­ды­цый­ныя збор­ні­кі да­ку­мен­таў, пры­све­ча­ныя пэў­ным падзе­ям і асо­бам. За­тым пе­ра­гле­дзе­лі пад­ыхо­ды і вы­ра­шы­лі вы­пус­каць тэ­ма­тыч­ныя кні­гі — бі­ягра­фіч­ныя да­вед­ні­кі, збор­ні­кі кар­таг­ра­фіч­ных і іка­наг­ра­фіч­ных ма­тэ­ры­ялаў. Ле­тась пад ад­ной вок­лад­кай саб­ра­лі ма­люн­кі гет­ма­на Яну­ша Ра­дзі­ві­ла, якія ад­но­сяц­ца да XVII ста­год­дзя.

37.jpg

— Я на­зы­ваю гэ­та Інстаг­ра­мам мі­ніс­тра аб­аро­ны ВКЛ, — жар­туе Дзя­ніс Лі­сей­чы­каў і да­дае: — Ка­лі ён пра­язджаў дзе па пра­цоў­ных або аса­біс­тых спра­вах, лю­біў на ад­па­чын­ку не­шта за­ма­ля­ваць. Гэ­та маг­лі быць вай­ско­выя тра­феі, пан­ара­мы га­ра­доў і мяс­тэ­чак, ку­па­лы і агу­ль­ны вы­гляд пра­вас­лаў­ных хра­маў.

Па­зней у архі­ве за­ня­лі­ся апра­цоў­кай фо­та­здым­каў з фон­даў на­ву­ча­ль­ных уста­ноў гу­бер­нскіх цэн­траў. Вы­ні­кам стаў збор­нік «Мін­ская муж­чын­ская гім­на­зія: фа­таг­ра­фіч­ныя ма­тэ­ры­ялы». Кні­га змяш­чае бо­льш за трыс­та парт­рэ­таў на­ву­чэн­цаў і аб­і-ту­ры­ентаў уста­но­вы, а так­са­ма асоб, якія зда­ва­лі іспы­ты на зван­не на­стаў­ні­ка на­род­на­га ву­чы­ліш­ча або аптэ­кар­ска­га вуч­ня. Мно­гія з іх па­зней ста­лі вя­до­мы­мі твор­ца­мі, на­ву­коў­ца­мі, дзяр­жаў­ны­мі і вай­ско­вы­мі дзея­ча­мі. На ста­рон­ках вы­дан­ня мож­на ўба­чыць юна­га Кан­дра­та Кра­пі­ву або Сця­па­на Бу­ла­та — пер­ша­га рэ­дак­та­ра га­зе­ты «Са­вец­кая Бе­ла­русь». Фа­таг­ра­фіі зроб­ле­ны ў атэ­лье Мін­ска, Ба­ры­са­ва, Брэс­та, Ві­ль­ні, Люб­лі­на і іншых га­ра­доў. Ця­пер рых­ту­ецца дру­гі том се­рыі «Архіў­нае фо­та», пры­све­ча­ны на­ву­чэн­цам жа­но­чай гім­на­зіі ў Мін­ску.

На бо­льш вуз­кую аўды­то­рыю раз­лі­ча­на се­рыя «Свя­ты­ні Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га». Пер­шая кні­га ўтрым­лі­вае тэк­сты ўсіх вя­до­мых ге­не­ра­ль­ных ві­зі­та­цый уні­яцкіх цэр­кваў і ма­нас­ты­роў ВКЛ за XVII ста­год­дзе з бе­ла­рус­кіх, рас­ійскіх і ўкра­інскіх збо­раў. Да­ку­мен­ты ўяў­ля­юць са­бой апі­сан­ні хра­маў, скла­дзе­ныя прад­стаў­ні­ка­мі біс­ку­паў. Мес­цаз­на­хо­джан­не, ты­тул, склад пры­хо­да, ма­ёмасць — гэ­тыя і іншыя аспек­ты за­на­та­ва­ны ў ма­тэ­ры­ялах. Вы­дан­не ка­рыс­нае для вы­ву­чэн­ня не то­ль­кі кан­фе­сій­най гіс­то­рыі, але і дэ­маг­ра­фіі, та­па­ні­мі­кі, ма­тэ­ры­яль­най і ду­хоў­най ку­ль­ту­ры. На­прык­лад, пер­шыя згад­кі пра мно­гія ма­ле­нь­кія вёс­кі за­фік­са­ва­ны ме­на­ві­та ў ге­не­ра­ль­ных ві­зі­та­цы­ях. Дру­гі том се­рыі «Свя­ты­ні Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га» пры­све­цяць ка­ль­ві­ніс­цкім збо­рам.

Адкуль твой род

38.jpg

У На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным архі­ве за­хоў­ва­ецца шмат да­ку­мен­таў, якія му­сяць спат­рэ­біц­ца ў вы­ву­чэн­ні ра­да­во­ду. Ге­не­ала­гіч­нае да­сле­да­ван­не на іх асно­ве мо­гуць пра­вес­ці спе­цы­яліс­ты. Кошт та­кой па­слу­гі да­ся­гае да 1800 руб­лёў. Ад­нак праз вя­лі­кую ко­ль­касць за­пы­таў но­выя да кан­ца го­да пры­маць не бу­дуць.

Не вар­та ад­маў­ляц­ца ад са­ма­стой­ных по­шу­каў у чы­та­ль­най за­ле архі­ва. Каб тра­піць ту­ды, не­абход­на за­рэ­гіс­тра­вац­ца і за­га­дзя да­слаць за­каз на вы­да­чу да­ку­мен­таў. Дзя­ніс Лі­сей­чы­каў ра­іць: «Па­мя­тай­це, што фон­ды на­ша­га архі­ва ахоп­лі­ва­юць не ўсе гіс­та­рыч­ныя пе­ры­яды і не ўсю тэ­ры­то­рыю су­час­най Бе­ла­ру­сі. У нас за­хоў­ва­юцца да­ку­мен­ты па ге­не­ало­гіі з трох бы­лых гу­бер­няў Рас­ійскай імпе­рыі — Мін­скай, Ма­гі­лёў­скай і Ві­цеб­скай. Хра­на­ла­гіч­ныя межы — ад дру­гой па­ло­вы XVIII да па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Ка­лі ёсць за­чэп­кі, мож­на пры­хо­дзіць у архіў. Але пе­рад гэ­тым вар­та вы­ву­чыць ся­мей­ныя архі­вы, пе­ра­гле­дзець ста­рыя фо­та­здым­кі і над­пі­сы на іх. Да­ку­мен­ты за ХХ ста­год­дзе мож­на знай­сці ў аб­лас­ных і за­на­ль­ных архі­вах».

Так­са­ма Дзя­ніс Ва­сі­ль­евіч па­пя­рэ­джвае: не з усі­мі ма­тэ­ры­яла­мі атры­ма­ецца пра­ца­ваць са­ма­стой­на. Скла­да­нас­ці ўзні­ка­юць праз тое, што да­ку­мен­ты ру­ка­піс­ныя. Да та­го ж пе­ра­шко­дай мо­жа стаць мо­ва по­мні­каў. На­прык­лад, без ве­дан­ня ста­ра­бе­ла­рус­кай па­ле­агра­фіі цяж­ка раз­абрац­ца ў спе­цы­фіч­ным на­пі­сан­ні і ска­ра­чэн­нях.

kimpress.by