Альбом «Белая Паласа» заяўлены на Best Alternative Album, трэк «Сон» — на Best Alternative Performance. Гэта яшчэ не намінацыя, а першы этап галасаваньня. Заяўкі звычайна афармляе лэйбл групы.
Як тлумачыць тэлеграм-канал "Клік", на стадыі For Your Consideration рэлізы дапускаюцца і трапляюць у бюлетэні першага тура для чальцоў Recording Academy. Падаць працы могуць толькі сябры Акадэміі. Для Molchat Doma гэта вялікі крок і шанец патрапіць у шорт-ліст намінантаў.
Molchat Doma — беларускі рок-гурт з Мінска, які спалучае ў сваёй творчасці постпанк, сінці-поп і нью-вэйв. Музычны праект быў заснаваны ў 2017 годзе Ягорам Шкутко (вакал) і Раманам Камагорцавым (гітара, сінтэзатары, драм-машына). У склад гурта таксама ўваходзіць Павел Казлоў (бас-гітара, сінтэзатар). Падчас падзей 2020 года ў Беларусі музыкі падтрымалі мірныя пратэсты ў сваёй групе ва Укантакце, а пазней прынялі ўдзел у стварэнні музычнага дабрачыннага зборніка For Belarus, сродкі ад распаўсюджвння якога пайшлі на падтрымку пацярпелых удзельнікаў акцыяў пратэсту. Напрыканцы лютага 2022 года гурт запісаў відэазварот, у якім асудзіў уварванне Расіі на Украіну. На сёння гурт з Беларусі — адзін з найпапулярнейшых рускамоўных калектываў у Еўропе, калі не ў свеце.