У 2018 г. пры археалагічнай экспедыцыі, якая дзейнічае ў адной з гістарычных мясцін Беларусі, арганізуецца штогадовы 15-дзённы летнік для моладзі і падлеткаў. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 2 летнія тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця, і займацца карыснай і значнай для грамадства справай.
Мэта летніка – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. У праграме – праца на археалагічных раскопках, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя паездкі. Даследаванні звязаны з гісторыяй праваслаўнай царквы, таму асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах і іншых праваслаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў, якія наведваюць нядзельныя школы пры царкоўных прыходах.
З удзельнікамі школьнага ўзросту ў летніку працуюць дасведчаныя педагогі. Падрабязныя звесткі можна атрымаць: Т. Маслюкоў, [email protected]