• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.07.2022 | Грамадства Гісторыя

Як Армія Краёва ваявала супраць фашыстаў у Беларусі

Дзякуючы дзяржаўнай прапагандзе і праз стварэньне сотняў міфаў пра Другую сусьветную вайну — мы амаль нічога ня ведаем пра гэтае вайсковае фармаваньне. Гэтым актыўна карыстаецца рэжым: акурат на днях бульдозэры ля Ашмянаў зьнішчылі могілкі, дзе спачывалі вайскоўцы Арміі Краёвай, піша Павел Хадзінскі для «Новага Часу».


118.jpg
Армія Краёва на Наваградчыне

У 2021 так званы генпракурор Швед назваў тых, хто служылі ў Арміі Краёвай — «фашысцкімі злачынцамі». Была ўзбуджаная нават крымінальная справа па факце «генацыда беларускага народа».

Што гэта такое, Армія Краёва? Калі Гітлер і Сталін распачалі Другую сусьветную вайну нападам на Польшчу ў 1939 годзе 1 верасьня і 17 верасьня адпаведна, быў створаны польскі ўрад на эміграцыі ў Лёндане пад кіраўніцтвам генэрала Ўладыслава Сікорскага. Урад кіраваў дзейнасьцю падпольных узброеных фармаваньняў, мэтай якіх было вызваленьне Польшчы ад захопнікаў і аднаўленьня дзяржаўных межаў па стане на пачатак вайны. У гэтыя межы, вядома, уваходзілі ў тым ліку і заходнія часткі Беларусі і Ўкраіны. Адпаведна ворагамі зьяўляліся і фашысты і камуністы.

У лютым 1942 на базе тых вайсковых фармаваньняў, што ўжо меліся, найперш «Саюз узброенай барацьбы», была створаная Армія Краёва. Тэрыторыя акупаванай Польшчы была падзеленая на спецыяльныя зоны (абшары), якімі кіраваў дэлегат ураду. Мэта мусіла быць дасягнутая ў наступных этапах: фармаваньне дастатковай моцы ў падпольлі, усеагульнае паўстаньне і ўзброеная барацьба з ворагамі, і ўрэшце — аднова ўзброеных сілаў.

119.jpg

За час дзейнасьці ў кіраўніцтве арганізацыі было 3 каменданты. Іх лёс больш чым красамоўны: генэрал Стэфан Равецкі ў 1943 арыштаваны гестапа і закатаваны ў канцлягеры па асабістым загадзе Гімлера, Тадэвуш Камароўскі трапіў у эміграцыю пасьля Варшаўскага паўстаньня 1944, Леапольд Акуліцкі — памёр у 1946 у маскоўскай вязьніцы Бутырка.

Так давайце ж паглядзім на факты, калі Армія Краёва змагалася супраць фашыстаў.

На тэрыторыі Беларусі існавалі тры «абшары» — Навагрудзкі, Палескі, Віленскі.

У чэрвені і ліпені 1942 група ротмістра пад мянушкай «Цыган» пачала рабіць дывэрсійныя дзеяньні на чыгунцы Ліда-Маладзечна і Баранавічы-Менск. У гэтую групу Арміі Краёвай атрымалася прыцягнуць да агульнага змаганьня з немцамі мясцовага кіраўніка беларускай паліцыі разам зь яго людзьмі — каля 30 чалавек, што павялічыла колькасьць групы амаль ўдвая. Адначасова з гэтым у іншых беларускіх рэгіёнах пачаліся стварэньні вайсковых групаў.

Можна было пачынаць актыўна рабіць дывэрсійныя дзеяньні, але гэтаму перашкаджала адсутнасьць выбуховых прыстасаваньняў. Каб не сядзець без справы, вырашылі рабіць сабатаж пры дапамозе рук: на лініі Полацк-Пскоў і Полацк-Нэвель 10 разоў зьнішчалі палатно, сьцягвалі рэйкі, спілоўвалі слупы ваенных тэлефонных лініяў. Праз некалькі месяцаў гэтай групе ўжо атрымлівалася скідаць паравозы, вагоны з вуглём і дровамі пад Лідай.

З гэтага ж кшталту акцый можна адзначыць наступныя. 25 чэрвеня 1942 — выбух трох вагонаў з амуніцыяй пад Радашковічамі. 10 жніўня 1942 — каля Заслаўя атрымалася зьдзейсьніць сутыкненьне двух ваенных эшалонаў немцаў у выніку няправільнага пераводу стрэлак. 4 верасьня 1942 каля Ратамкі пушчаны пад адхон рамонтны цягнік.

120.jpg

Такім чынам да сьнежня 1942 адбываліся пераважна акцыі на чыгунцы ў Беларусі. Напрыканцы 1942 кіраўніцтва Арміі Краёвай распрацавала новы плян барацьбы, які прадугледжваў адкрытае супрацьстаяньне немцам.

У лістападзе 1943 у зале чаканьня на вакзале ў Берасьці пакінулі тры валізкі з выбуховым прыстасаваньнем. Выбух здарыўся ў той час, калі ў зале былі нямецкія салдаты, што мусілі ехаць на адпачынак. Пасля выбуху ўсе шыбы былі выбітыя, а сьцены і лавы былі пасечаныя аскепкамі і запырсканыя крывёю фашыстаў.

Як падлічана гісторыкамі, за час ад пачатку 1942 і да прыходу арміі саветаў, фармаваньні Арміі Краёвай у Навагрудзкай акрузе зьдзейсьнілі 102 узброеныя сутычкі з фашыстамі. Адбываліся налёты на нямецкія гарнізоны ў Шчучыне, Радуні і іншых месцах, былі вызваленыя паплечнікі з лідзкай вязьніцы. Улетку 1944 яны змаглі зьнішчыць 7 нямецкіх памежных заставаў.

121.jpg

У гэтых баявых фармаваньнях Навагрудзкай акругі былі задзейнічаныя 8 тысячаў байцоў у батальёнах, і каля 15 тысячаў у падпольлі.

Зьвернем сваю ўвагу на Віленскую акругу. З надыходам вясны 1943 Маладзечанскі абвод (акруга дзялілася на абводы) пачаў актыўна падрыхтоўваць людзей да ўзброенага супраціву. Яны рыхтавалі моладзь, наладжвалі сувязь з паплечнікамі ў Івянцы. Зьяўленьне першага ўзброенага атраду ў лесе супала з заканчэньнем блякады немцамі Налібоцкай пушчы. Існуюць сьведчаньні, што беларускія сяляне, якія далучаліся да фармаваньняў Арміі Краёвай у Віленскай акрузе за свае грошы набывалі зброю і езьдзілі ў Вільню па міны. На колькі масавай была такая зьява — неадназначнае пытаньне.

У траўні 1944 гэтая акруга была канчаткова сфармавана. Узброеных байцоў налічвалася 9 тысячаў, тых хто дзейнічаў у падпольлі — ад 20 да 30 тысячаў. Свой першы баявы досьвед байцы атрымалі ў студзені 1944. Тады ля вёскі Мікулішкі, у Ашмянскім раёне адбылося наступнае. З Ашмянаў выехала карная экспедыцыя, складзеная з немцаў і літоўскіх падразьдзяленьняў для ліквідацыі баявога злучэньня Арміі Краёвай паручніка Грацыяна Фруга. Фашысты атакавалі зьнянацку, завязаўся крывапралітны бой, які павінны быў скончыцца разгромам гэтай часткі Арміі Краёвай. Але на дапамогу ім пасьпеў атрад паручніка Пятра Матылевіча. Іх удар з флангу вырашыў хаду баявых дзеяньняў. Нямецка-літоўскія нападнікі былі вынішчаныя. Загінулі ўсе нямецкія жандармы з Ашмянаў і Гальшанаў, а таксама літоўскія паліцэйскія.

У 1992 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка палеглым ваярам Арміі Краёвай у Мікулішках. Былі прадстаўнікі беларускай улады, госьці з Польшчы і Літвы. У 2022 адбылося ганебнае зрынаньне бульдозэрам на загад беларускага рэжыму.

20 лютага 1944 адбылася ўдалая аперацыя. У Крэве быў зьнішчаны літоўскі паліцэйскі гарнізон. Больш у месцы падпісаньня Крэўскай вуніі 1385 фашысцкіх гарнізонаў не было. У сакавіку 1944 гэты ж атрад Арміі Краёвай вырашыў пазбавіць ад немцаў Астравец. У Астраўцы і на чыгуначнай станцыі Гудагай было каля 250 немцаў — вайскоўцы Вэрмахту, жандармерыя. Група Арміі Краёвай налічвала каля 200 ваяроў. Бой пачаўся ўначы 31 сакавіка і працягваўся некалькі гадзінаў. Армія Краёва захапіла большую частку Астраўца. Супраціў немцаў быў моцным, але змагары ўжо былі блізкія да агульнай перамогі. Аднак пад раніцу на дапамогу мясцоваму гарнізону з Гудагая прыйшла франтавая рота Вэрмахту, якую зьнялі з эшалона. Арміі Краёвай прыйшлося адступіць, пры гэтым захапіўшы з сабою шмат карысных трафеяў, у тым ліку тэхніку. Па дарозе яны яшчэ пасьпелі разабраць рэйкі на чыгунцы Гудагай-Солы, у выніку пайшоў пад адхон эшалон, які рухаўся з Маладзечна.

122.jpg

21 красавіка 1944 на ўчастку чыгункі Падбродзьдзе-Лынтупы група пад кіраўніцтвам Яна Вёнцэка атакавала нямецкі таварны цягнік, у палон трапілі 24 фашысты. Гэтая ж група праз некалькі дзён захапіла цягнік, на якім фашысцкія вайскоўцы вярталіся з адпачынку на фронт. У выніку былі забітыя амаль 100 немцаў.

7 траўня 1944 дзьве брыгады Віленскай акругі Арміі Краёвай разьбілі батальён ворага ля вёскі Граўжышкі на Ашмяншчыне. Страты фашысцкіх фармаваньняў былі вялікімі, 150 чалавек атрымалася ўзяць у палон.

16 чэрвеня 1944 загінуў самы славуты партызан Арміі Краёвай паручнік «Пануры» — Ян Піўнік. Гэта адбылося пры разгроме нямецкай памежнай заставы ў Шчучынскім раёне, ля Еўлашаў. Аперацыя праходзілі надзвычай удала, і заставалася захапіць апошні бункер, які абараняў нямецкі афіцэр. «Пануры» узьняў свой узвод у атаку, рабіў кароткія перабежкі, падчас якіх і быў забіты кулямётнай чаргой. Яна Піўніка пахавалі ў мястэчку Вавёрка, ля Ліды, каля муроў касьцёла.

123.jpg

Найбольш вядомай аперацыяй Арміі Краёвай была аперацыя «Вострая Брама». Як можна здагадацца, справа датычылася Вільні. У гэтым артыкуле мы толькі акрэсьлім галоўнае, бо Вільня зараз — сталіца суседняй краіны.

Плян аперацыі нарадзіўся ў сакавіку 1944. Мэта, якая была пастаўленая — вызваліць Вільню і Віленскі край. 12 чэрвеня сілы Віленскай і Навагрудзкай акругі Арміі Краёвай аб’ядноўваліся. 20 чэрвеня пачалі рыхтаваць загад аб захопе Вільні. У той самы час чырвоная армія ў аперацыі «Баграціён» заняла Вілейку 2 ліпеня, а 4 ліпеня — Смаргонь. Кіраўніцтва Арміі Краёвай было вымушана ссунуць дату пачатку аперацыі з 10 ліпеня на 6. Агульная колькасьць жаўнераў аб’яднаных акругаў Арміі Краёвай налічвала 16 тысячаў чалавек, але праз дрэнную падрыхтоўку аперацыі ў паходзе на Вільню змаглі прыняць удзел толькі 4 тысячы. Нямецкі гарнізон Вільні ў сваю чаргу меў каля 17 тысячаў байцоў, 60 танкаў, 270 гарматаў. Сілы занадта няроўныя.

6 ліпеня а 3 начы пачаўся наступ. Атакі сканчваліся адступленьнем. Каля 10 раніцы былі заўважаныя часткі чырвонай арміі. Наступ на Вільню працягнуўся сумеснымі сіламі.

Вільня была занятая, але для Арміі Краёвай гэта быў момант, калі яе кіраўніцтва было арыштаванае, разброенае і вывезенае камуністамі. Але гэта ўжо іншая гісторыя, якая прывядзе да ўзброенай барацьбы ацалелых фармаваньняў былой Арміі Краёвай у беларускіх лясах ажно да 1954.

У 1993-1994 існавала беларуская ўрадавая камісія, якая вывучала дзейнасьць Арміі Краёвай у Беларусі з мэтай наданьня яе ўдзельнікам статусу ветэранаў вайны. 8 ліпеня 1994 камісія зрабіла справаздачу ўраду аб гэтым. Далей не адбылося нічога. Прайшлі першыя прэзідэнцкія выбары.

124.jpg

Захаваны аўтарскі правапіс.

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип