Арт Сядзіба прэзентуе другую частку літаратурных стыкераў

03.12.2018 Байнэт

Ні зубра сабе! Арт Сядзіба прэзентуе новыя стыкеры!

набор2

У другой частцы культурніцкіх стыкераў Яўгенія Янішчыц кліча і заве на тусу, Іван Мележ прапануе вылезці з балота, а Якуб Колас прадстаўлены ў якасці сусветнага брэнда.
Спампаваць стыкеры можна тут.
Першая частка стыкераў ад Арт Сядзібы выйшла ў лістападзе. Стыкеры можна пабачыць у telegram, узяць надрукаваныя налепкі ў Арт Сядзібе, а таксама прыдбаць сабе кубкі з такімі стыкерамі.
Стваральнікі абяцаюць выпусціць і трэцюю частку.