Артэфакты X-XII стагоддзяў знайшлі навукоўцы падчас раскопак на Менцы

Артэфакты X — XII стагоддзяў выявілі навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі на археалагічным комплексе на р. Менцы.


437.jpg

Як паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, 12 і 20 красавіка археолагамі Інстытута гісторыі былі праведзены інструментальныя абследаванні тэрыторыі селішча 1, якое ўваходзіць у археалагічны комплекс на р. Менцы (в. Гарадзішча, Мінскі р-н).

438.jpg

У выніку гэтых даследаванняў археолагамі выяўлены артэфакты X — XII стагоддзяў: вагавыя гіркі, пломбы, элементы паясной гарнітуры, жаночыя нагрудныя і галаўныя ўпрыгожванні, фрагмент срэбнага дырхема, ключ ад унутранага замка і інш. Навукова-даследчыя работы праводзіліся пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела ІГ НАНБ Андрэя Вайцяховіча.

Навуковец ужо шмат гадоў мэтанакіравана вывучае гэты гісторыка-культурны аб’ект, на якім у 2023 г. пройдуць маштабныя раскопкі з шырокім удзелам студэнтаў і валанцёраў.

439.jpg