Гурт ASTROŪNA выдаў калядны альбом на кружэлцы

22.12.2022 Музыка

Гурт ASTROŪNA выдаў на кружэлцы свой другі калядны альбом пад назвай «Месяц узышоў». Выданне змяшчае 17 калядных кампазіцый і буклет з тэкстамі песень.


321497831_690862196013459_4039511947580050395_n.jpg

«Няхай самая доўгая ноч у годзе будзе асветленая толькі добрымі навінамі!У гэты калядны час зычым усім святла, надзеі, любові і спадзяемся, што нашая кружэлачка стане добрым падарункам да святаў!» — напісалі ўдзельнікі гурта.

Слухаць можна тут.

Над альбомам Astroūna працавалі:

Ганна Сілівончык (спеў)

Паліна Курановіч (спеў, цымбалы, бубен)

Кацярына Аракчэева (спеў, бёрды)

Яраш Малішэўскі (спеў, дуда, корбавая лера, варган, дудкі, скрыпка, гуслі, мандаліна, гітара, акарыны, вуснавы гармонік, шархуны, сталькі, флейта, клавесін, свісцёлка XVII стагоддзя)

Запрошаны музыка Піт Паўлаў (бубен).

Чытайце яшчэ:

Што паслухаць па-беларуску падчас калядных святаў? Вялікая падборка калядных песень