Каманда праекта «Кніжны воз» запісалі новую аўдыяверсію «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Мінімум цэнзуры, максімум класікі, напісана ў сацсетках каманды.
Калі вы не чыталі «Каласы», то дакладна пра іх чулі. Фраза «груша цвіла апошні год» стала легендарнай. А Уладзімір Караткевіч — класікам. Адзін з найбольш значных твораў беларускай літаратуры. Гістарычныя падзеі, шляхетныя сем’і, высакародныя сем’і, сялянскае жыццё, звычаі, легенды, побыт і цэлы шэраг вядомых асоб з нашай гісторыі.
«Больш за год мы працавалі над гэтай кнігай. Прыклалі ўсе магчымыя намаганні, каб выдаць сапраўды найноўшую нецэнзураваную аўдыяверсію легендарнага раману Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», — адзначае каманда праекта «Кніжны воз».
Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка Уладзіміра Караткевіча.
Рэдактарм запісу, акрамя сталых чальцоў каманды «Кніжнага возу», стаў Сяргей Шупа, разам з якім удалося стварыць максімальна дакладны запіс.
Музыку напісала Вольга Падгайская.
Апрацоўкай гуку займаўся Аляксандр Зелянеўскі.
Агучылі Аляксандр Леановіч і Галя Костка.
Першыя два раздзелы ўжо можна паслухаць абсалютна бясплатна ў аплікацыі «Кніжны воз». Працяг каманда праекта абяцае выкладаць штотыдзень.