Вызваліцелі ці гвалтаўнікі? Драма Усходняй Прусіі, 1944-1945. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

Пра што не казалі ў савецкіх кнігах і фільмах пра вайну датычна “вызвалення” Усходняй Прусіі? Хто і чаму забараніў эвакуацыю мірнага насельніцтва? Які лёс чакаў тых, хто застаўся: сотні тысяч жанчын і дзяцей? Чаму ўказ маршала Ракасоўскага пра “карэктныя паводзіны” не працаваў? Што стала з савецкімі афіцэрамі, якія баранілі нямецкіх жанчын і падлеткаў? Голад, гвалт, рабункі, п’янства – страшная праўда той пары, якая доўгі час была тэмай табу. Падрабязнасці – у нашым відэа.