Вясновы падарунак ад гурта «Astrouna» — кліп на песню «Проведу я русалочкі»

08.03.2023 Музыка

Гурт архаічнай музыкі «Astrouna» падрыхтаваў для сваіх прыхільнікаў цудоўны вясновы падарунак — кліп на русальную песню «Проведу я русалочкі».


«Глядзіце наш стылёвы, калярова-чорнабелы, урбаністычна-лясны, фалькова-панкаўскі кліп на русальную песню,» — напісалі ўдзельнікі гурта.

Здымаў кліп нязменны рэжысёр, аператар і фатограф гурта Міхась Аракчэеў.