Як з'явілася назва Буда-Кашалёва? Якія легенды тоіць сядзіба ў Чырвоным Беразе? Чаму Ліда-сталіца беларускага піваварства?
У аўдыягідах сабраныя кароткія гісторыі пра гарады і мястэчкі па шляху з Мінска ва ўсе абласныя гарады і ў Ліду. Гісторыі можна спампаваць бясплатна на смартфон або слухаць ў папулярных музычных сэрвісах. Трэкі ў кожным плэйлісце прайграваюцца аўтаматычна ў абраным парадку.