Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.
«Яшчэ зусім нядаўна выйшла друкаваная версія з чароўнымі ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч, а вось цяпер і аўдыёверсія!
І яна такая цёплая ў нас выйшла, што, здаецца, можна прытуліцца і сагрэцца «Мышыныя Каляды» — вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад».
Чытае — Крысціна Дробыш (яна ж сама сабе рэдактарка і рэжысёрка запісу).
Музыка — Аляксандра Грахоўская.
Мантаж, апрацоўка гуку — Яўген Дзячэк.
Паслухаць «Мышыныя Каляды» можна тут.