Музыка Ігар Банцэр атрымаў новыя 15 сутак арышту

23.08.2022 Музыка

22 жніўня ў Цэнтральным судзе Мінска прайшоў другі судовы працэс над Ігарам Банцэрам паводле артыкула 19.11 КаАП «распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», піша тэлеграм-канал «Право имеют».


4f04ixhq5i4gsxdk3lb6dtk3abhl1yjp.jpg

Ігар Банцэр павінен быў вызваліцца 19 жніўня пасля пятнаццаці сутак арышту. Але на волю ён так і не выйшаў. Стала вядома, што яго перазатрымалі ў дзень вызвалення па новай адміністрацыйнай справе. Выходныя ён правёў у ізалятары ў чаканні чарговага суду.