Пра гэта паведамляе «Р*дыё Св*бода» са спасылкай на музыку Фёдара Жывалеўскага, які сядзеў на Акрэсціна разам з Банцэрам.
Ці выпусцяць рок-музыканта праз 15 дзён, пакуль няясна. Што стала прычынай для гэтага, таксама невядома.
«Яму далі 15 содняў, і ён лёг і спаў на стале, пакуль усе нэрваваліся, каму што дадуць», — кажа Фёдар Жывалеўскі.
Па словах Жывалеўскага, Банцэру «18 адміністрацыйных артыкулаў павесілі».
Да гэтага ў праўладным тэлеграм-канале ў праўладным тэлеграм-канале было апублікавана «пакаяльнае відэа» з музыкам. У каментары да відэа паведамлялася: «вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт.130 КК Рэспублікі Беларусь за яго дзейнасць у сацыяльных сетках».
«У камеры ў Кастрычнікім раёне я паўночы не разумеў, што ў вуглу сядзіць у капюшоне Банцэр. На наступны дзень нас рассадзілі па розных камерах, бо ён “палітычны”. Раніцай я бачыў, як над імі здзекваюцца. Яны бегаюць рукамі назад, іх ганяюць па калідоры - і матам, пераматам. Мне было страшна ўвесь час» — кажа Жывалеўскі.