Байцоўскі ген беларусаў: Ці зможам мы стаць self-made пакаленнем?

Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” заклікае трымаць у форме і свой дух, і сваё цела! Як? Навучымся ў нашых выбітных беларускіх спартоўцаў 29 траўня на афлайнавым ток-шоў у Бабруйску!

Беларусы – нацыя аж занадта схільная да самакрытыкі і самакапанняў. На вуліцы і ў крамах, на круглых сталах і дыскусіях, перад тэлевізарам і ў каментарах мы крытыкуем бязлітасна і сябе, і адно аднаго. А ці здольныя мы да аналізу і высноваў?

Шукаць нацыянальную самапавагу і моц, каманднасць і ўзаемападтрымку кампанія “Будзьма беларусамі!” прапануе ў сапраўдных ваяроў духу – людзей, якія паказалі беларускую моц самім сабе, сваім апанентам, краіне і нават свету, у выбітных беларускіх спартоўцаў.

29 мая ў афлайнавым ток-шоў у Бабруйску возьмуць удзел:

Юрась Булат – шматразовы чэмпіён свету і Еўропы, старшы трэнер нацыянальнай зборнай па тайбоксе, уладальнік прафесійнай спартзалы BULAT GYM.

Андрэй Дундукоў – аматар экстрэмальнага турызму з экспертным досведам: скачкі з парашутам і без, па штурмфале, вадалазанне, промаальпінізм, страйкбол.

Разам з імі мы абмяркуем:

– У чым сакрэт поспеху беларускага спорту: пераемнасць пакаленняў, узаемападтрымка… культура?

– Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў? Што значыць быць беларусам? Беларускі дух і байцоўскі ген – ці кожны яго мае?

– Чаму сусветная тэндэнцыя цікавасці да здаровага ладу жыцця асабліва патрэбная беларусам?

– Калі пасля першых крокаў – ізноў першыя: як зноў і зноў гартаваць, “рабіць” сябе?

– Якія магчымасці самаарганізацыі ў занятках спортам навідавоку, але не выкарыстоўваюцца?

 

Месца: г. Бабруйск, Тайм-кавярня «Компас», вул. 50 гадоу ВЛКСМ, 20а.

Пачатак: 18:30.

Чакаем вас!

Тэгі: