Таццяна Беланогая, Таццяна Матафонава і паэт Міхась Скобла выступяць на Бярозаўшчыне

20 верасня барды Таццяна Беланогая, Таццяна Матафонава і паэт Міхась Скобла выступяць у Бярозаўскім раёне. У 11.30 іх чакаюць вучні СШ №1 г. Бярозы, а ў 16.00 яны разам з паэткай Верай Буландай возьмуць удзел у літаратурна-песенным фестывалі “Бабіна лета ў Белаазёрску” (Дом культуры г. Белаазёрска), прысвечаным памяці паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш. Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.