Беларуса Віталя Алексяёнка прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам у сіцылійскі Teatro Massimo Bellini

17.01.2023 Музыка

Пра прызначэнне дырыжор паведаміў у сваім facebook.


325886383_701625184851987_4748715410067606161_n.jpg

«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове», — падзяліўся Віталь Алексяёнак.

Для беларускага дырыжора гэта не першая праца на прыстыжнай міжнароднай сцэне. у 2021 годзе Віталь Алексяёнак сенсацыйна перамог на конкурсе імя Артура Тасканіні. З італьянскай Пармы ён прывёз не толькі першае месца, але і прыз глядацкіх сімпатый. Таксама дырыжор працаваў у Міланскім Ла-Скала. На легендарнай сцэне ён паставіў (!) оперу П’еранжэла Вальтыноні «Маленькі прынц». А напрыканцы 2022 года Віталь быў запрошаны на працу ў Нямецкую оперу на Рэйне.

Чытаць яшчэ: «Усё вырашаецца ў першыя 15 хвілін». Віталь Алексяёнак распавёў, як стаў дырыжорам Нямецкай оперы на Рэйне