• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2022 | Адукацыя Беларусы свету

Магчымасць атрымаць дыплом еўрапейскай ВНУ для тых, хто не можа працягваць вучобу ў Беларусі. Беларуская Акадэмія вядзе набор студэнтаў

Адукацыйная ініцыятыва «Беларуская Акадэмія» была створана ў кастрычніку 2020 года ў Беластоку па ініцыятыве прафесара Святланы Куль-Сяльверставай і кіраўніка Фонда «Акно на Усход» магістра Паўла Міцкевіча, а таксама беларускіх выкладчыкаў, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі. Budzma.org пагутарыла з каардынатаркай Акадэміі пра гісторыю стварэння ўстановы і галоўныя накірункі працы Акадэміі.


g2gzns0ul3yv1fdz6iz3xa5ap6z86yxy.jpg

«Беларуская Акадэмія» — як нараджалася ідэя?

«Заснаванне Беларускай Акадэміі было абумоўлена жаданнем дапамагчы захаваць акадэмічныя традыцыі ў беларускай вышэйшай адукацыі і падняць яе ўзровень да еўрапейскіх стандартаў. Ініцыятыву падтрымалі Вышэйшая школа менеджараў у Коніне, Вышэйшая гуманістычная школа ў Шчэціне, Вышэйшая школа фінансаў і менеджмента ў Беластоку, Школа моваў ELE ў Беластоку, якія сталі першымі партнёрамі Беларускай Акадэміі» — пачынае расповед прафесар і каардынатарка Акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава. На базе гэтых навучальных установаў пачалі стварацца структуры адукацыйнай платформы. Партнёрскія стасункі завязаліся з універсітэтамі і іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў Лазанне, Клайпедзе, Вільнюсе і іншых універсітэцкіх цэнтрах.

Складанасці былі, але — фармальныя

«Найбольшыя складанасці — фармальныя. Беларуская Акадэмія арганізоўвае навучальны працэс, навуковую дзейнасць і іншыя сферы сваёй актыўнасці паводле еўрапейскага заканадаўства. Кожная дробязь, кожны дакумент, у тым ліку тыя, што прадстаўляюць абітурыенты і выкладчыкі з Беларусі, мусіць быць перакладзены, апрацаваны, натарыяльна засведчаны і інш. Няпроста адбываецца адаптацыя і студэнтаў, і некаторых выкладчыкаў да патрабаванняў еўрапейскай вышэйшай адукацыі» — кажа Святлана Куль-Сяльверстава.

259388070_311409747476074_7992367318414750246_n.jpg

У Беларускай Акадэміі студэнты з’яўляюцца актыўнай часткай акадэмічнай супольнасці і маюць права голаса ў пытаннях якасці выкладання. Адначасова выкладчыкі маюць права на аўтарскія курсы і ўласнае бачанне дысцыпліны, якую выкладаюць. Не ўсе выкладчыкі, якія супрацоўнічаюць з установай, змаглі дастасавацца да гэтых прынцыпаў. Застаюцца лепшыя і найбольш крэатыўныя. «Сябры акадэміі не проста вядуць прыём абітурыентаў і падбіраюць выкладчыкаў, а дапамагаюць на валанцёрскіх пачатках і студэнтам, і іх настаўнікам у розных экстрымальных выпадках. Арганізоўваюць рэлакацыю ў выпадку патрэбы, дзеляцца грошамі ці рэчамі і г.д. Такіх выпадкаў многа,» — кажа каардынатарка ўстановы. Місія — каб беларуская моладзь магла атрымліваць якасную вышэйшую адукацыю

«На падставе супрацоўніцтва выкладчыкаў і студэнтаў захаваць акадэмічную супольнасць Беларусі, акадэмічныя свабоды і традыцыі. Стварыць аснову для набыцця беларускай моладдзю вышэйшай адукацыі па еўрапейскіх стандартах на базе беларускіх культурных і адукацыйных традыцый. Абараняць і падтрымліваць свабоду думкі, спрыяць развіццю навуковых пошукаў», — гаворыць Куль-Сяльверстава пра задачы Акадэміі.

Ініцыятыўная група Беларускай акадэміі заключае дамову з еўрапейскай ВНУ аб адкрыцці спецыяльнасці для беларускіх студэнтаў, на якой выкладчыкамі будуць сябры Акадэміі. Дыплом выпускніка гэтай спецыяльнасці прадастаўляецца ВНУ, з якой заключана дамова. Выкладанне вядзецца на беларускай, рускай, польскай, англійскай мовах, праграма карэктуецца ў адпаведнасці з беларускім кантэкстам.

Сябры акадэміі праводзяць набор студэнтаў і прымаюцца на працу ў замежную ВНУ для выкладання прадметаў па адкрытай для беларускіх студэнтаў спецыяльнасці.

Спецыяльнасці па менеджменту і не толькі

Бакалаўрыят прадугледжвае 3 гады навучання, стацыянарна або ан-лайн. Заняткі праходзяць штодня, апрача выходных, з 18.30 па мінскім часе.

У галіне «Адміністрацыя» ёсць две спецыяльнасці: эканоміка і праца з кадрамі — гэта менеджмент і медыяцыя, і Менеджмент на прадпрыемстве — менеджмент у тэлемедыя.

akad1.jpg

Ёсць і дзве спецыяльнасці ў магістратуры — менеджмент на прадпрыемстве і прафесійна-псіхалагічнае кансультаванне і работа з кадрамі. Каб атрымаць дыплом магістра, трэба навучацца два гады.

З сакавіка 2022 года сумесна з кафедрай беларусістыкі Варшаўскага універсітэта Беларуская Акадэмія вядзе лекторый па беларускай літаратуры і культуры. Лекцыі чытаюць сябры Акадэміі для студэнтаў і магістрантаў паводле праграмы, распрацаванай Акадэміяй. Гэта пробны праект, але Святлна Куль-Сяльверстава спадзяецца, што супрацоўніцтва будзе пашырацца і гэты праект будзе развівацца надалей.

Беларуская Акадэмія злучае выкладчыкаў з Беларусі, якія імкнуцца да высокіх стандартаў вышэйшай адукацыі і маюць вопыт выкладання ў ВНУ. У складзе Акадэміі дзесяць прафесароў, больш за тры дзясяткі кандытатаў навук. Жаданне дэмакратычных змен у Беларусі паставіла пад пагрозу магчымасць для многіх з іх працаваць на Радзіме. Большая частка калектыву Акадэміі — гэта жыхары Беларусі, але таксама ёсць і суайчыннікі, якія працуюць за межамі Беларусі, выкладаючы ў вышэйшых установах Польшчы, Літвы, ЗША, Чэхіі, Кітая і іншых краін.

Наколькі запатрабаванае навучанне ў Акадэміі?

«Студэнты не вучацца ў Акадэміі. Яны паступаюць і вучацца ў еўрапейскіх ВНУ, але пры дапамозе валанцёраў з Беларускай Акадэміі. Калі глядзець па колькасці падпісчыкаў на тэлеграм-канал і чат, на нашыя старонкі ў сац-сетках, па запытах, якія прыходзяць на пошту, цікаўнасць да прапанаванай праграмы імкліва расце. За паўтары гады, якія існуе Акадэмія, яна атрымала не толькі вопыт работы, але і пэўны аўтарытэт. Зроблены ўжо два наборы студэнтаў, зараз актыўна ідзе перавод ці аднаўленне на 2-гі курс тых, хто па розных прычынах не змог працягваць вучобу ў Беларусі, Расіі ці Украіне», — сцвярджае каардынатарка.

ssss.jpg

Зараз на 2-ім курсе спецыяльнасці «Адміністрацыя» вучыцца каля 20 чалавек. На першым курсе спецыяльнасці «Эканоміка і праца з кадрамі» — 25 чалавек.

«Падаецца, што няшмат. Але мы ж толькі пачынаем», — кажа Куль-Сяльверстава.

Акадэмія дапамагае студэнтам, што ўцяклі ад вайны

Зараз Акадэмія актыўна дапамагае студэнтам з Украіны, якія вымушаны былі бегчы ад вайны: «Зараз пачалі аднаўляцца на 2-гі курс студэнты з Харкава, чакаем іншых. А таксама ўкраінскіх калег, якія вымушаны пакінуць Радзіму. Ва Украіне былі і студэнты, і выкладчыкі Акадэміі. Частка з іх цяпер у Польшчы, некалькі чалавек яшчэ не выехалі, некаторыя паспелі эвакуявацца ў іншыя краіны. Актыўна зараз абмяркоўваем ідэю стварэння спецыяльнага ўкраінскага кірунку, дзе выкладчыкі з Украіны змогуць выкладаць для сваіх суайчыннікаў. Тым болей, што такія варыянты мы з нашымі партнёрамі ўжо абмяркоўвалі, і ёсць прапановы ад украінскіх калег», — завяршае размову Святлана Куль-Сяльверстава. 

 АМ, Budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM