Як будаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны? Навучаць на бясплатным анлайн-курсе

З 27 кастрычніка адукацыйны хаб «Нацыя лідараў» запускае бясплатны анлайн-курс «Гендар з нуля», які дапаможа лепш разумець разнастайнасць гендарных роляў у грамадстве, вызваліцца ад стэрэатыпаў і пабудаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны — дома, на працы і ў супольнасці. Арганізатары падкрэсліваюць, што гэты курс — для ўсіх, каму важна разумець людзей вакол.

«Hiendar z nulia: razbirajemsia razam»

Старт 5 патоку: 27.10.2025 г.

Рэгістрацыя:
да 26.10.25 г.

На курсе вы:

  • убачыце, як звыклыя ролі ўплываюць на сям’ю, працу і кар’еру
  • навучыцеся заўважаць стэрэатыпы і не паддавацца іх уплыву
  • разберацеся, чаму павага і давер працуюць лепш, чым канфлікты
  • зразумееце, як мова і зносіны могуць дапамагаць або перашкаджаць узаемапаразуменню

Як праходзіць курс?

  • 2 месяцы
  • 8 модуляў
  • кароткія відэалекцыі (20–30 хвілін) + канспекты
  • заданні са зваротнай сувяззю
  • вэбінары для абмеркаванняў і пытанняў

Курс пасуе ўсім, незалежна ад досведу і поглядаў — гаворым пра складанае даступна.

Што ў праграме?

Сярод пытанняў, якія плануюць абмяркоўваць падчас навучання:

  • Гендар і гендарная роўнасць: што гэта такое і навошта патрэбна беларускаму грамадству;
  • Як гендарная роўнасць дапаможа мужчынам;
  • Якія паказчыкі Беларусі ў міжнародных гендарных рэйтынгах;
  • Навошта патрэбная карпаратыўная гендарная палітыка;
  • Як мова можа дапамагаць (або перашкаджаць) розным групам стаць бачнымі;
  • Як захаваць сям’ю і выбудаваць эфекыўную мадэль партнёрскіх адносін у сям’і.

Падрабязная праграма навучання па спасылцы.
Запісацца на курс можна тут.