З’явіўся новы беларускі мерч «Горад палітзняволеных». Частка грошай ад продажу пойдзе сваякам вязняў

Politzek.me у калабарацыі з дызайнеркай Каралінай Паляковай выпускаюць мерч «Горад палітзняволеных» у знак салідарнасці з асуджаннымі па палітічных справах у Беларусі.


Футболка "Горад палітзняволенных". Фотаздымак politzek.me
Футболка  «Горад палітзняволенных». Фотаздымак politzek.me

«Год таму мы пераасэнсавалі мазаікі «Менск — горад мастацтва» і «Менск — горад навукі». Гэтыя мазаікі вы маглі бачыць на сценах жылых дамоў каля метро «Усход» у Менску. Там шмат сюжэтаў: навукоўцы прэзентуюць працы, людзі вучацца і танчаць у нацыянальных строях, гісторыкі распавядаюць пра мінулае, маці абдымаюць дзяцей. У гэтых працах можна ўбачыць шмат былых надзей і летуценняў аб, напрыклад, недасягальным космасе, высокім розуме і адкрыццях навукі. Сёння мы глядзім на ўсё гэта інакш. Сёння героі і гераіні Беларусі — гэта палізняволеныя. Іх зараз у нашай краіне больш за 1700! Іх выявы мы і памясцілі на мазаіку «Горада палітзняволенных», — пішуць стваральнікі мерча.

30% ад продажу кожнай футболкі пойдзе сваякам палітзняволеных на перадачы і аплату адвакацкай дапамогі. Набыць футболкі можна праз краму ў інстаграме.


Чытайце яшчэ: Беларусы запусцілі новы брэнд адзення Rabi Pilna — са словамі Кастуся Каліноўскага