• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
27.07.2022 | Грамадства

Бе­ла­рус­кі тэ­атр це­няў. Як на Ві­цеб­шчы­не ад­на­ўля­юць тра­ды­цыі

На чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, што адбылося 13 ліпеня, была адзінагалосна падтрыманая прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны  «Старадаўні тып народнага лялечнага тэатра «Віцебскі жлоб», піша «Культура і мастацтва» .


61.jpg

Жло­бам (жо­ла­бам, жлоб­кам) у на­ро­дзе на­зы­ва­юць яслі для кар­млен­ня жы­вёл, у якіх, па­вод­ле еван­ге­льс­ка­га сю­жэ­та, ля­жаў Хрыс­тос па­сля на­ра­джэн­ня і пад­час па­кла­нен­ня веш­чу­ноў. Гэ­тая ж на­зва за­ма­ца­ва­ла­ся ў на­ро­дзе і за бат­лей­кай, на­род­ным ля­леч­ным тэ­атрам, які з’явіў­ся на Бе­ла­ру­сі яшчэ ў ХVІ ста­год­дзі. Па­каз бат­лей­кі ад­бы­ва­ецца, як пра­ві­ла, пад­час Ка­ля­даў і звя­за­ны з гіс­то­ры­яй на­ра­джэн­ня Хрыс­та — з гэ­тай пры­чы­ны пе­ры­яд вы­сту­паў бат­лей­шчы­каў ве­ль­мі ка­рот­кі, ён доў­жыц­ца ўся­го два тыд­ні, ад Рас­тва да свя­та Хрыш­чэн­ня Гас­под­ня­га. Са­ма тра­ды­цыя па­ка­зу біб­лей­скіх сю­жэ­таў пры да­па­мо­зе ля­лек вя­до­мая па ўсёй Еўро­пе, але ў кож­най кра­іне яна мае свае на­цы­яна­ль­ныя і рэ­гі­яна­ль­ныя асаб­лі­вас­ці.

Зямля і неба ў адной скрыні

Ві­цеб­скі жлоб сва­ёй па­бу­до­вай знач­на ад­роз­ні­ва­ецца ад звы­чай­на­га ты­пу бе­ла­рус­кай бат­лей­кі і пе­рад­усім ад­мет­ны тым, што спа­лу­чае ў са­бе ста­тыч­ную ля­леч­ную пан­ара­му з ру­хо­мым тэ­атрам це­няў. Та­кі тып бат­лей­кі быў па­шы­ра­ны ў XVIII—ХІХ ста­год­дзях на Ві­цеб­шчы­не і пры­лег­лых тэ­ры­то­ры­ях, у тым лі­ку ў га­ра­дах Ве­лі­жы і Су­ра­жы, што ця­пер у скла­дзе Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі. Са­ма кан­струк­цыя ля­леч­на­га тэ­атра мае вы­гляд трох­ку­па­ль­най цар­квы, якая ста­іць на ад­мыс­ло­вай ла­ве, і спа­лу­чае як ста­тыч­ную час­тку, так і ру­хо­мую: у ад­ной ні­шы зна­хо­дзяц­ца не­ру­хо­мыя ля­ль­кі, а ў трох астат­ніх — ру­хо­мыя кру­жэл­кі з пры­ма­ца­ва­ны­мі да іх фі­гу­ра­мі.

Усю дзею вы­кон­вае бат­лей­шчык, які за­па­ль­вае свеч­кі ўнут­ры ніш і за­пус­кае кру­жэл­кі, якія ру­ха­юцца ад цяп­ла агню, ад­бі­ва­ючы на па­пя­ро­выя сцен­кі ні­шы ві­да­ры­сы це­няў. Бат­лей­шчык пры­тым ка­мен­ці­руе сю­жэт, а гурт му­зы­каў і спе­ва­коў вы­кон­вае пес­ні на тэ­му Рас­тва. Дзея рас­па­чы­на­ецца ста­ра­даў­нім спе­вам «Зям­ля і не­ба», пад­час ча­го бат­лей­шчык за­па­ль­вае свеч­ку ў пер­шай ні­шы, дзе прад­стаў­ле­ныя фі­гур­кі трох веш­чу­ноў, якія ідуць па­кла­ніц­ца но­ва­на­ро­джа­на­му не­маў­ля­ці. Дру­гая ні­ша ілюс­труе сцэ­ну ўцё­каў Свя­той Сям'і ў Егі­пет, ка­лі Ма­рыя з Іо­сі­фам бы­лі вы­му­ша­ныя ра­та­ваць ма­ло­га Ісу­са ад гі­бе­лі пад­час раз­ні не­маў­лят, зла­джа­най ца­ром Іра­дам, яко­га мож­на па­ба­чыць у трэ­цяй ні­шы.

На за­кан­чэн­не па­ка­зу спя­ва­ецца ра­дас­ная час­тка, і бат­лей­шчык за­па­ль­вае свеч­кі ка­ля не­ру­хо­мых фі­гур у ся­рэд­нім ніж­нім ад­дзе­ле, дзе па­ка­за­ная сцэ­на Бо­жа­га На­ра­джэн­ня — у жлоб­ку ля­жыць не­маў­ля Хрыс­тос, по­руч ста­яць анёл і Іо­сіф з Ма­ры­яй. Спя­ва­юцца пес­ні і кан­ты, якія пра­слаў­ля­юць Рас­тво, уся дзея ад­бы­ва­ецца ў цем­ры, і фі­гур­кі, якія кру­цяц­ца ў ні­шах пры свят­ле све­чак, ро­бяць на гле­да­ча ча­роў­нае ўра­жан­не.

Без аналагаў за мяжой

Жло­бы існа­ва­лі пе­ра­важ­на на Ві­цеб­шчы­не і зна­хо­дзі­лі­ся пры кож­най цар­кве, пры­но­ся­чы ім да­ход у вы­гля­дзе пла­ты гле­да­чоў за пра­гляд прад­стаў­лен­ня. Пра шы­ро­кае рас­паў­сю­джан­не жло­баў свед­чыць мнос­тва этнаг­ра­фіч­ных кры­ніц, якія змяш­ча­юць апі­сан­ні кан­струк­цыі ля­леч­ных тэ­атраў і бат­ле­ечных прад­стаў­лен­няў. Ві­цеб­скі жлоб, які ўяў­ляе са­бой сім­бі­ёз «ясел­каў» (ста­тыч­ных ля­лек, што па­каз­ва­юць сцэ­ну Бо­жа­га На­ра­джэн­ня), бат­лей­кі і тэ­атра це­няў, не мае ана­ла­гаў у еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры.

Да­след­чая дзей­насць па вы­ву­чэн­ні ві­цеб­ска­га жло­ба па­ча­ла­ся ў 2000-я га­ды ў Цэн­тры ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры ў На­ва­по­лац­ку, якім бы­ла пад­рых­та­ва­ная на­мі­на­цыя на над­анне ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці, рас­пра­ца­ва­ная пры да­па­мо­зе Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці, а так­са­ма пры кан­су­ль­та­цыі спе­цы­яліс­та па пы­тан­нях не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны Інсты­ту­та па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі і пе­ра­пад­рых­тоў­кі кад­раў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Але­ны Ка­лі­ноў­скай.

Іні­цы­ята­рам ад­на­ўлен­ня ві­цеб­ска­га жло­ба вы­сту­піў кі­раў­нік на­ва­по­лац­ка­га на­род­на­га тэ­атра ля­лек «Ка­пя­люШ» Андрэй Рэ­ці­каў, які за­йма­ецца ад­на­ўлен­нем бат­лей­кі на пра­ця­гу ўжо амаль двац­ца­ці год. Вы­ні­кам пра­цы ад­мыс­лоў­ца ста­лі во­сем ад­ноў­ле­ных бат­ле­ек, рэ­кан­струк­цыя якіх бы­ла вы­ка­на­ная ў тым лі­ку дзя­ку­ючы да­клад­на­му апі­сан­ню ары­гі­на­ль­най бат­лей­кі, зроб­ле­на­му ў 1928 го­дзе кра­язнаў­цам Ула­дзі­мі­рам Крас­нян­скім. На жаль, ары­гі­на­ль­ных бат­ле­ек у Бе­ла­ру­сі не за­ха­ва­ла­ся — зга­да­ны асоб­нік, які за­хоў­ваў­ся ў Ві­цеб­скім кра­язнаў­чым му­зеі, за­гі­нуў пад­час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Пра­ект-рэ­кан­струк­цыя тра­ды­цый­най бат­лей­кі «Ві­цеб­скі жлоб» быў прэ­зен­та­ва­ны 19 сту­дзе­ня 2016 го­да ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры на­род­най твор­час­ці.

Нашчадкі традыцыі

Ля­леч­ны тэ­атр — гэ­та від мас­тац­тва, які раз­ві­вае са­мыя роз­ныя здо­ль­нас­ці: акцёр­скія, рэ­жы­сёр­скія, дра­ма­тур­гіч­ныя, му­зыч­ныя, мас­тац­кія, ды­зай­нер­скія, архі­тэк­тур­ныя, ста­ляр­ныя, ша­вец­кія, лі­та­ра­тур­ныя, моў­ныя, гіс­та­рыч­ныя і шмат іншых. Та­му, ня­гле­дзя­чы на сваю ста­ра­даў­насць, гэ­та і сён­ня ўні­вер­са­ль­ны і эфек­тыў­ны сро­дак на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня. Бат­лей­ка — гэ­та так­са­ма не­ацэн­ны сро­дак да­лу­чэн­ня да спад­чы­ны, зна­ёмства з біб­лей­скі­мі ле­ген­да­мі і іх на­род­най інтэр­прэ­та­цы­яй.

Сён­ня ў па­ка­зах бат­лей­кі праз уста­но­вы да­дат­ко­вай ад­ука­цыі дзя­цей і да­рос­лых, дзей­насць клу­баў і твор­чых ка­лек­ты­ваў, праз свя­ты і фес­ты­ва­лі на­род­най твор­час­ці ўдзе­ль­ні­ча­юць як да­рос­лыя, так і дзе­ці — так за­бяс­печ­ва­ецца пе­ра­емнасць тра­ды­цыі. З 2011 го­да на ба­зе Цэн­тра ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры ў На­ва­по­лац­ку дзей­ні­чае тэ­атра­ль­ны клас аль­бо шко­ла бат­лей­кі, а на­ву­чэн­цы ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га Па­ла­ца дзя­цей і мо­ла­дзі прад­стаў­ля­лі пра­ект рэ­кан­струк­цыі і ўзнаў­лен­ня це­ня­во­га тэ­атра «Ві­цеб­скі жлоб» на Рэ­спуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лі-кон­кур­се пра­ектаў на­ву­чэн­цаў «На­шчад­кі тра­ды­цый». Ві­цеб­скі аб­лас­ны ме­та­дыч­ны цэнтр на­род­най твор­час­ці з 2010 го­да ла­дзіць аб­лас­ное свя­та бат­ле­ечных па­ста­но­вак і тэ­атраў ля­лек «Ля­леч­ны свет» у Сян­не, а так­са­ма пра­ект «Ля­леч­ны дво­рык» у меж­ах Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску», дзе пры­ма­юць удзел як да­рос­лыя, так і дзі­ця­чыя ка­лек­ты­вы.

Што ж ты­чыц­ца гле­да­чоў — як пры­зна­ецца Андрэй Рэ­ці­каў, па­ка­зы бат­лей­кі ў да­рос­лых вы­клі­ка­юць на­ват бо­ль­шае за­хап­лен­не, чым у дзе­так. На Ві­цеб­шчы­не сап­раў­ды га­на­рац­ца сва­ім ад­мет­ным ля­леч­ным тэ­атрам, а яго прад­стаў­лен­ні за­ўсё­ды ка­рыс­та­юцца вя­лі­кім по­пы­там. Ці­ка­ва, а ці ёсць у ва­шай мясц­овас­ці пад­обныя ад­мет­ныя тра­ды­цыі, якія вар­та збе­раг­чы і пе­рад­аць на­ступ­ным па­ка­лен­ням? Па­ве­дам­ляй­це нам, і мы з за­да­ва­ль­нен­нем рас­па­вя­дзем пра іх пад­ра­бяз­ней на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты.

Антон Рудак, kimpress.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM