• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.08.2023 | Культура Тэатр

У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Расказваем, дзе і як падпісаць петыцыю

Увесь гэты тыдзень беларусы Варшавы дзеляцца захопленымі водгукамі пра спектакль «Плошча Перамогі». Аднак не ўсе ведаюць, што сваю прэм’еру Купалаўцы рыхтавалі літаральна на каленях — без уласнай сцэны і памяшкання для рэпетыцый. Ды і калі адбудзецца наступны паказ спектакля — невядома. І не факт, што адбудзецца: няма пляцоўкі. І ў такой сітуацыі сёння знаходзяцца ці не ўсе беларускія незалежныя тэатральныя ініцыятывы замежжа.


Вырашаць пытанне прапануе фундацыя INEXKULT на чале з Вольгай Кулікоўскай. Пры падтрымцы творчага асяроддзя і шырокіх колаў беларускай публікі яна запусціла петыцыю, у якой просіць вылучыць памяшканне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весці сваю дзейнасць БЕЛАРУСКІ ТЭАТР. Новая прастора будзе адкрытая для ўсіх незалежных беларускіх калектываў.

zbor-podpisau 

«Гэта будзе пляцоўка для разнастайных ініцыятыў і дыскусій», — мараць у  INEXKULT. Месца для сустрэч, імпрэз, адукацыі, навукі і вольнага часу. Памяшканне, дзе беларускія артысты і рэжысёры нарэшце змогуць спакойна ствараць свае пастаноўкі:

«Маючы прастору і працуючы як партнёры, мы зможам больш, але, перш за ўсё, зможам дамаўляцца міжсобку і засяроджвацца на творчых планах»...

Ініцыятыву ўжо падтрымалі вядомыя беларусы:

«І — калі вы ў Варшаве — варта, можна і трэба падпісаць пэтыцыю ў падтрымку беларускага тэатру. Было б цудоўна мець у Варшаве такі тэатр. Свой», — падзяліўся думкамі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Ploshcha-Peramogi
Рэпетыцыя спектакля «Плошча Перамогі». Фота Аляксандра Валодзіна

«Не памятаю, калі апошні раз мы так імкліва рабілі такія маштабныя пастаноўкі як „Плошча Перамогі“. Ды справа не ў хуткасці, а ў тым, што нягледзячы на гэтую хуткасць усё атрымалася няблага, як мне падаецца. Вось калі б у нас было сваё ўласнае памяшканне, з якога не трэба бегчы праз дзве гадзіны, свая сцэна, хваліцца на гэты конт не давялося б. І смешна, і крыўдна. Але з’явілася добрая ініцыятыва @inexkult. І цяпер ёсць надзея, што ўсё атрымаецца з вашай дапамогай. Калі ласка, падпішыце петыцыю аб вылучэнні памяшкання, дзе зможа месціцца беларускі тэатр», — папрасіла падтрымаць ініцыятыву купалаўка Валянціна Гарцуева.

Valiantsina-Garcujewa
Актрыса Валянціна Гарцуева. Фота Аляксандра Валодзіна

Падпісаць петыцыю можна будзе перад усімі спектаклямі INEX ФЭСТ, а таксама ў:

  • Бар Karma crew Warsaw (Aleja 3 Maja 15, Warszawa
  • BackDoor Bar Warszawa (Chmielna 7/9, Warszawa)
  • Teatr Powszechny Warszawa (Jana Zamoyskiego 20)
  • Teatr TR Warszawa (Marszałkowska 8)
  • Teatr WAM Warszawa (Zgrupowania AK "Kampinos" 15)

Акрамя таго, кожны можа атрымаць бланк і самастойна збіраць подпісы. На гэты час вядома, што петыцыю падпісалі ўжо больш за паўтысячы чалавек. Збор будзе доўжыцца да канца жніўня і магчыма працягнецца ў верасні.

Чытайце яшчэ: Валянціна Гарцуева: «Паспрабуем з Купалаўцамі зрабіць у Варшаве тэатр»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип