• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.07.2022 | Спорт

Дзве беларускія тэнісісткі ўваходзяць у Топ-20 фаварытак US Open

Перад стартам чарговага розыгрышу Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларускія фанаты асабліва разлічваюць на дзвюх прадстаўніц краіны ў жаночым адзіночным разрадзе.


pervyj-belorusskij-final-wta_16035589211188098342.jpg

Чэмпіянат US Open стане апошнім турнірам серыі Вялікага шлема ў 2022-м годзе, а ўсе ўдзельнікі пастараюцца паказаць максімум сваіх магчымасцей на кортах у Нью-Ёрку. Сярод іх будуць і прадстаўнікі Беларусі. А самыя высокія шанцы паказаць сябе, на думку бетынг-экспертаў, у двух прадстаўніц прыгожага полу — Арыны Сабаленка і Вікторыі Азаранка.

Такой думкі прытрымліваецца і афіцыйны букмекер Бетера, у шырокай лініі якога заўсёды ёсць вялікі выбар аб’ектаў для закладу, звязаных з галоўнымі тэніснымі турнірамі на планеце. Паводле каціровак ад аналітыкаў кампаніі, беларускія тэнісісткі Сабаленка і Азаранка ўваходзяць у Топ-20 прэтэндэнтак на тытул Адкрытага чэмпіянату ЗША, прычым калі Вікторыя займае ў гэтым своеасаблівым рэйтынгу дваццаты радок, то Арыне адводзяць шостае месца ў спісе фаварытак.

Самыя ж высокія шанцы стаць чэмпіёнкай US Open-2022 у жаночым адзіночным разрадзе эксперты лагічна пакідаюць першай ракетцы свету на дадзены момант — Ізе Швёнтэк з Польшчы. Вядучая спартыўная аналітыка, якая датычыцца жаночага тэніса, у адзін голас гаворыць аб высокіх шанцах палячкі. Спартсменка, якая ўжо выйграла ў гэтым сезоне адзін з турніраў Вялікага шлема (Ралан Гарос), а яшчэ на адным дайшла да паўфіналу (Australian Open), напэўна будзе мець найвышэйшыя шанцы на трыумф і на кортах у ЗША.

Гаворачы аб выніках дзвюх галоўных беларускіх прадстаўніц на US Open сёлета, варта адзначыць, што Сабаленка і Азаранка пакуль ідэнтычна выступаюць на спаборніцтвах Вялікага шлема. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі абедзве завяршылі свой паход за тытулам на стадыі 4-га круга, а на Ралан Гарос Арына і Вікторыя скончылі барацьбу за трафей у трэцім раундзе.

Адметна, што і з US Open у абедзвюх беларускіх тэнісістак звязаны асаблівыя ўспаміны ў кар’еры. Сабаленка менавіта на гэтым турніры дабілася аднаго з двух сваіх найвышэйшых дасягненняў у кар’еры — паўфіналу, прычым зрабіла гэта ў мінулым сезоне, калі саступіла ў бітве за выхад у вырашальную стадыю чэшцы Караліне Плішкавай (7:5, 4:6, 4:6). Што да Азаранкі, то яна дабіралася да фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША тройчы за сваю кар’еру — часцей за ўсё сярод усіх турніраў Вялікага шлема. Праўда, перамагчы Вікторыі на кортах у Нью-Ёрку пакуль так ні разу не ўдалося. У фінале беларускай тэнісістцы супрацьстаялі па-сапраўднаму магутныя саперніцы — двойчы Серэна Уільямс і адзін раз Наомі Осака. Але трэба аддаць належнае Азаранка — усе тры фіналы яна прайграла ва ўпартай барацьбе і ў трох сэтах.

Можа, з чацвёртай спробы вопытнай беларускай тэнісістцы ўдасца пакарыць галоўныя тэнісныя корты Амерыкі? Чакаць адказу на гэтае пытанне засталося не так доўга. Ужо 29-га жніўня стартуе асноўная сетка Адкрытага чэмпіянату ЗША, і ў беларускіх фанатаў тэніса будзе за каго заўзець на гэтым прэстыжным спаборніцтве.

Партнёрскі матэрыял

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип