Беларускія акторы ў Варшаве ствараюць прытчу-казку паводле Уладзіміра Арлова

Акторы Ігар Сігоў, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Ждановіч, рэжысёр Уладзімір Ушакоў, драматург Дзіяна Балыка, кампазітар Раман Арлоў і прадусар Уладзімір Образаў анансавалі новы сумесны тэатральны праект.


narodny bielaruski teatrСтваральнікі прытчы-казкі па Арлову / Facebook

Як паведаміў рэжысёр Уладзімір Ушакоў, Народны Беларускі тэатр перапрацуе вядомае апавяданне Уладзіміра Арлова «Ордэн белай мышы» ў прытчу-казку для дарослых.

orden bielai myszyЗборнік апавяданняў Уладзіміра Арлова / выдавецтва "Логвінаў"

«Мы працуем і разважаем на тэму мастака і ўлады ў сучасным грамадстве, спрабуем зразумець, чаму хтосьці з творцаў гатовы працаваць на ўладу, а хто — адстойвае свае прынцыпы. Кожны з нас можа зрабіць свой выбар па гонары і сумленні. Гэта пастаноўка — актуальная размова пра час і пра сябе, пра тое, як мы жывем сёння і што нас чакае ў будучыні. Жанр казкі выбраны невыпадкова, таму што, размаўляючы на сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для гумару, жарту і лёгкага ўспрымання нашых дзён», — распавёў Уладзімір Ушакоў.