Беларускія народныя песні: якое сапраўднае значэнне і дзе іх шукаць?

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Беларусы ведаюць «Купалінку», «Бывайце здаровы, жывіце багата» ды яшчэ некалькі песень, якія лічацца народнымі (спойлер: не ўсе яны народныя). А дзе старажытныя песні?


Вядоўца "Трызуба і Пагоні" Кацярына Ваданосава

Ці быў у Беларусі вайсковы фальклор часоў Вялікага Княства Літоўскага? Што насамрэч схавана ў народных песенных сюжэтах?

Песні купальскія, жніўныя, валачобныя, рэкруцкія, сіроцкія, галашэнні, застольныя... усё гэта — агромністы скарб нашай нацыянальнай культуры. І ён — жывы! Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ:

Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка