• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.10.2022 | Грамадства Гісторыя

«Беларусы — гэта рускія са знакам якасці»? Не. І вось яшчэ адзін доказ таго, як усё складана і неадназначна ў беларускай гісторыі

Днямі мінскі краязнаўца і журналіст Аляксандр Лычаўка размясціў на старонках у сацсетках запіску хлопчыка, якая выдатна паказвае, як усё бывае складана ў беларускай гісторыі, піша citydog.io.


142.jpg
Крыніца: edelvin.com.ua

Апошнія гады дзяржаўныя ідэолагі паўтараюць просты пасыл: мы хоць і незалежная краіна, але ўсё ж плоць ад плоці рускія і частка «рускага свету»: «Мы самі рускія. Беларус — гэта рускі са знакам якасці». Насамрэч гісторыя нашай краіны падкідвае куды больш складаныя галаваломкі.

Гэта маленькая гісторыя адной з сотняў тысяч сем’яў, якія паспелі пажыць у Польшчы, Беларусі і Літве.

Аляксандр Лычаўка піша, што ягоны прадзед жыў у вёсцы сярод лесу, якая ўсяго за два гады перад Вялікай Айчыннай вайной, гэта значыць з 1939 да 1941 год, паспела пабываць у складзе Польшчы, Беларусі і Літвы. «Прабабуля была з вёскі на іншым краі таго ж лесу — яе вёска паспела пабываць усяго толькі ў Польшчы і БССР, без Літвы».

Аляксандр піша, што ягоная бабуля з братам жыла то ў адной, то ў другой вёсцы: «Спачатку яна хадзіла ў польскую школу, а потым у тую ж самую школу, якая стала рускай, хаця ўжо ў ЛітССР. І магла размаўляць на ўсіх распаўсюджаных у тым наваколлі мовах: рускай, беларускай, польскай, трошкі на літоўскай».

У сямейным альбоме захаваўся ўнікальны рукапісны дакумент, які ілюструе ўсю гэту лінгваразнастайнасць.

139.jpg

Маленькі Януш (бабулін брат) на зваротным баку нейкай фатаграфіі пёравай ручкай пакінуў такую запіску: «Мамуся! Я пашэдлэм у еднэ мейсцэ пшэз 3 гадзіны я бэндэ ў хаце. Януш».

На літаратурнай польскай гэтая запіска павінна была быць напісана так: «Mamusiu! Poszedłem w jedno miejsce. Za 3 godziny bede w domu. Janusz». Але Януш, як відаць, быў дзіцём сваёй эпохі, калі польская, беларуская і руская змяшаліся ў адну.

Па-першае, зварот «мамуся» часцей сустракаецца ў польскай і беларускай мовах, вельмі рэдка ў рускай. Па-другое, у польскай мове форма «я пашэдлэм» не практыкуецца, палякі проста кажуць рoszedłem, без «я», у адрозненні ад беларускай і рускай.

А па-трэцяе, маленькаму Янушу, відаць, было прасцей пісаць кірыліцай, чым лацінкай.

У выніку атрымаўся сапраўдны дакумент эпохі. Януш нарадзіўся ў 1936 годзе, так што, мяркуючы па ўсім, цыдулка была напісана падчас вайны ці адразу пасля. На фота ніжэй яму 9 год.

140.jpg

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип