• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.11.2023 | Грамадства Замежжа

У Беластоку будзе Цэнтр Беларускай Культуры

Падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку маршалак Артур Касіцкі агучыў планы па стварэнні ў горадзе новай установы культуры Падляшскага ваяводства — Цэнтру беларускай культуры, піша Беларускае Радыё Рацыя.


Artur Kasicki

Артур Касіцкі


— З’яўляецца на карце новая ваяводская культурная інстытуцыя — гэта Цэнтр беларускай культуры. У нас існуе асяродак беларускай меншасці, які дзеіць у нашым рэгіёне, і Цэнтр будзе спрыяць інтэнсіфікацыі дзейнасці гэтага асяроддзя. Ужо выдаткавана паўтара мільёна злотых на функцыянаванне гэтай інстытуцыі. І другія паўтара мільёна злотых — на рамонт аднаго з нашых будынкаў, каб гэты Цэнтр можна было б там размясціць.

Пра задачы будучай установы распавёў выконваючы абавязкі дырэктара Цэнтра беларускай культуры Анатоль Вап:

— Галоўнай задачай Цэнтра беларускай культуры будзе культурная інтэграцыя беларусаў на Беласточчыне — беларусаў Падляшша і беларусаў дыяспары, якія цяпер жывуць і працуюць у нашым ваяводстве. Думаем супрацоўнічаць з усімі ўстановамі культуры і з пазаўрадавымі арганізацыямі. Думаем тут не толькі пра Беласток — але пра Бельск, Гайнаўку, невялікія асяродкі культуры ў гмінах.

Пра важныя асаблівасці Цэнтра беларускай культуры распавёў старшыня аднайменнага саюза беларускіх арганізацый, прафесар Алег Латышонак:

Alieh Latyšonak
Алег Латышонак

— Гэта будзе афіцыйны цэнтр. Тут будзе сталая ўстанова. Зможам змагацца за зусім іншага ўзроўню гранты. Будзем мець памяшканні, якія будуць даступныя менавіта для беларускіх школьнікаў. Працавалі мы над статутам. Цяпер маем вынік. Спадзяюся, што ваяводскі соймік зацвердзіць стварэнне гэтай ўстановы.

Плануецца, што Цэнтр беларускай культуры афіцыйна распачне дзейнасць ад 1-га студзеня 2024. Сам Цэнтр будзе часова размешчаны ў будынку Маршалкоўскай ўправы па вуліцы Кіліньскага, 16, а пасля размесіцца ў будынку, спецыяльна выдзеленым для гэтага Маршалкоўскай управай.

Budynak

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Беларуская мова

Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?

Цягам дзесяцігоддзяў паспяхова існавала версія, што мат да нас прыйшоў з Расіі. Насамрэч гэта не так. Традыцыі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

«Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!

Сёння святкуе 95-гадовы юбілей жывы класік і непахісны аўтарытэт ў галіне геолага-мінералагічных навук, прафесар,...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва Тэатр

Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі

15 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі гледачы патрапяць на перфарматыўны эскіз-даследаванне выражэння чалавечых пачуццяў. ...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год

Да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў з’явіўся каляндар «Першапачатак». Фота: bellit.info Каляндар...

Апошнія навіны

    Гісторыя Беларуская мова
    Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?
    Грамадства Асоба
    «Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!
    Культура Мастацтва Тэатр
    Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі
    Культура Літаратура
    Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
    Адукацыя Беларуская мова
    8 спосабаў падвучыць беларускую мову без парты і дошкі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў
    Грамадства «Мама, не журыся!»
    Любоў да Расеі і Кастусь Каліноўскі
    Культура Грамадства
    Як па-беларуску павіншаваць з Калядамі і Новым годам? Падборка пажаданняў
    Тэатр
    Пайшла з жыцця балерына Людміла Бржазоўская
    Гісторыя
    Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага
    Літаратура
    Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа
    Літаратура
    Таццяна Барысік: «Шуфлядка поўная, але каму гэта трэба?»
    Гісторыя
    Войны Трайдэна, «каменны стоўп» і прусы на варце Гародні
    Культура
    «Я проста павышываю, а потым нібыта іншы чалавек». Майстрыха Вольга пра вышыўку і пераасэнсаванне культурнай спадчыны
    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Афіша

  • 08.12 — 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 08.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 08.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 08.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 08.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 08.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 08.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 08.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
    • Падборка беларускіх календароў на 2024 год
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип