• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.01.2017 | Adnak!

Бізнес узнагародзілі за беларускую мову і дапамогу дзецям

У Беларусі выбралі сацыяльна-адказныя брэнды. Залатым медалістам «Брэнда года-2016» у аднайменнай намінацыі стаў velcom за папулярызацыю беларускай мовы і дапамогу дзецям, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

velcom3-kkcxs

Кампаніі velcom прысвоілі залаты медаль «Брэнда года» за сацыяльна актыўную пазіцыю, якая знайшла адлюстраванне ў папулярызацыі беларускай мовы і дабрачыннай дапамозе дзецям. У прыватнасці, velcom дапамог праверыць зрок у дзясяткаў тысяч сельскіх дзяцей, пабудаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак першы ў краіне безбар’ерны стадыён і звярнуў увагу грамадства на праблему аўтызму. Акрамя таго, для школьнікаў у рэгіёнах прайшлі ўрокі беларускай мовы, а ў кавярнях з’явіліся боксы з кнігамі сучаснікаў.

Ключавым трэндам стала прыцягненне да дабрачыннасці ўсіх беларусаў. Падчас бегавых ініцыятыў #velcombegom кожны жадаючы мог прабегчы ў дапамогу дзецям, а velcom перавёў кіламетры ў рублі. У выніку больш за 3 тыс. чалавек ва ўсім свеце сумарна прабеглі каля 32 тыс. км, а сабраныя сродкі пералічылі ў дзіцячыя дамы-інтэрнаты. Акрамя гэтага, летам у Мінску была адкрыта Акадэмія бегу #velcombegom, якая бясплатна рыхтавала энтузіястаў да забегу на доўгія дыстанцыі.

На папулярызацыю беларускай мовы быў накіраваны праект “Чытаем па-беларуску з  velcom”: вядомыя спартсмены, пісьменнікі і акцёры правялі ўрокі для больш чым 11 тыс. школьнікаў у Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Заняткі працягнуцца: у 2017 годзе па-беларуску будуць часцей размаўляць у школах магілёўскага, віцебскага і мнскага рэгіёнаў. Не засталася без увагі і беларуская літаратура: творы сучаснікаў ўвайшлі ў Movabox – наборы прадметаў з кнігай і артэфактамі, а ва установах буйных гарадоў ўсталявалі боксы для буккросінга.

Праблеме з аўтызмам ў 2016 годзе прысвяцілі першы ў краіне інклюзіўны забег. Акрамя таго, упершыню ў Мінску прайшла акцыя «Light It Up Blue» – сіняе падсвятленне ўключылі самыя вядомыя аб’екты горада. Але velcom пайшоў яшчэ далей – на дзень «перафарбаваў» свой лагатып ў сіні колер. Кампанія таксама выступіла заснавальнікам Сямейнага інклюзіў-тэатра «i», які праехаў з мюзіклам «Флейта-чарадзейка» па буйных гарадах краіны.

Геаграфія «добрых спраў» пашырылася: цяпер большая частка праектаў velcom ахоплівае не столькі Мінск, колькі рэгіёны. У прыватнасці, падчас праекта «Я бачу!» мабільная брыгада афтальмолагаў праверыла 12 тыс. дзяцей у Магілёўскай вобласці. Вынікі трывожныя: у сельскай мясцовасці дрэнна бачыць кожнае чацвёртае дзіця. Таму праект вырашылі падоўжыць: пасля невялікага перапынку ён адновіцца ў Гомельскай вобласці.

Значнай падзеяй стала серыя канцэртаў «Класіка ля Ратушы з velcom», якая на працягу васьмі тыдняў збірала ў цэнтры Мінска аматараў акадэмічнай музыкі. Большы маштаб атрымаў і фестываль мабільнага кіно Smartfilm, які даў шанец рэжысёрам-пачаткоўцам гучна заявіць пра сябе.

«Бізнес у Беларусі дасягнуў сваёй сацыяльнай сталасці, зрабіўшы дапамогу  іншым адной з ключавых каштоўнасцей. Аднак, калі раней кампаніі вылучалі сродкі стыхійна (па меры звароту), то цяпер гэта адбываецца больш сістэмна і ўзважана, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Праекты ў сферы КСА сталі больш крэатыўнымі і вузканакіраванымі. Мы выдатна разумеем, што не можам змяніць свет самі, але можам прыцягнуць людзей і паказаць годны прыклад. Напрыклад, намаганні velcom сканцэнтраваны на пашырэнні  нацыянальнай самаідэнтыфікацыі (традыцый, мовы, гісторыі, культуры) і дапамогі дзецям, у тым ліку з інваліднасцю і аўтызмам».

Раней velcom ужо станавіўся трыумфатарам прэміі «Брэнд года». Так, летась кампанія атрымала гран-пры як сацыяльна адказны брэнд і залаты медаль за актыўную сацыяльную пазіцыю. Мабільны аператар таксама стаў лідэрам па колькасці ўзнагарод на III штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Яшчэ адзін горад Украіны адмовіўся ад «пабрацімства» з беларускімі гарадамі

Выканаўчы камітэт Цярнопальскай гарадской рады ў аднабаковым парадку разарваў пагадненні аб партнёрстве з двума...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Фотакніга "Плошча Перамен" падрыхтавана да друку

Кніга «Плошча Перамен» — гэта храналогія першых трох месяцаў барацьбы адной з самых вядомых у Беларусі дваровых...

valiancina_shauchenka
Культура

У Батумі прайшоў вечар беларускай паэзіі

Вялізны бел-чырвона-белы сцяг, выстава дзіцячых малюнкаў, чарга дзяцей рознага ўзросту перад імправізаванай сцэнай. Такую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У судовым працэсе над Кацярынай Андрэевай — тыднёвы перапынак

У судзе над палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай сёння, 6 чэрвеня, абвясцілі перапынак да 13 ліпеня....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Яшчэ адзін горад Украіны адмовіўся ад «пабрацімства» з беларускімі гарадамі
    Культура Грамадства
    Фотакніга "Плошча Перамен" падрыхтавана да друку
    Культура
    У Батумі прайшоў вечар беларускай паэзіі
    Грамадства
    У судовым працэсе над Кацярынай Андрэевай — тыднёвы перапынак
    Грамадства Гісторыя
    Як Армія Краёва ваявала супраць фашыстаў у Беларусі
    Грамадства
    У Беларусі заблакавалі доступ да сайтаў з дапамогай палітвязням
    Грамадства Замежжа Літаратура
    «Сарматыя» Марыі Мартысевіч выйшла па-польску
    Грамадства Музыка
    КДБ унёс у “спіс тэрарыстаў” басіста брэсцкага гурта TerraKod
    Грамадства
    Новую кнігу пра гродзенскія замкі выдалі на трох мовах
    Грамадства
    Беларусі не быць свабоднай, пакуль у галовах — карэктны каланіялізм
    Культура Грамадства
    Дзе беларусы сёння святкуюць Купалле
    Грамадства Замежжа Тэатр
    «Нарэшце, з моманту нашага ад'езду з Беларусі, мы гралі для сваіх гледачоў». Belarus Free Theatre зладзіў паказ спектакля для ўкраінскіх уцекачоў
    Культура Вандруем разам
    8 архітэктурных цудаў Наваградка: гайд ад «Будзьма!»
    Культура Літаратура
    «Перад апошняй сусветнай вайною». Новы верш Уладзіміра Някляева
    Культура Грамадства Замежжа
    Адкрыццё Тыдня Беларускай Культуры ў Беларускім Моладзевым Хабе

Афіша

  • 07.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Святкаванне дня народзінаў Марка Шагала ў Мінску

  • 07.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 07.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 07.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 07.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 07.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 07.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 07.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
    • Мастачка Анастасія Рыдлеўская: «Мне хацелася ў працах паказаць, што гэта ўсё вельмі адназначна: людзей забіваюць, гэта вайна, і кропка»
    • Дамашняя вайна роду Сапегаў
    • У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    • У Ашмянскім раёне зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM