Дэвід Гілмар сёння выстаўляе болей за 120 гітар на аўкцыён. Грошы пойдуць на экалогію


Дэвід Гілмар, гітарыст гурта Pink Floyd сёння прадае з аўкцыёна Christie’s болей за 120 сваіх гітар, сярод якіх легендарны The Black Strat — гітара, якой Гілмар карыстаўся ўсю гісторыю Pink Floyd. Па словах самога гітарыста, ён набыў некалькі рэплік уласнага інструмента, каб карыстацца імі на канцэртах. Арганізатары аўкцыёна ацэнваюць гітару ў 100 000 - 150 000 даляраў. Але ўжо зараз можна рабіць стаўкі на тое, што сума будзе нашмат вышэйшай.

На данном изображении может находиться: 1 человек, улыбается, играет на музыкальном инструменте

Апроч The Black Strat на аўкцыён выстаўленыя іншыя ўнікальныя інструменты — белы Fender Stratocaster за нумарам #0001, вінатжныя акустычныя гітары, у тым ліку 12-струнка, на якой была запісана культавая песня Wish You Were Here.

Усе грошы, атрыманыя ад продажу калекцыі, пойдуць на падтрымку экалагічнай кампаніі ClientEarth. 

"Крызіс клімату па ўсім свеце — найвялікшая праблема, з якой чалавецтва калі-небудзь сутыкнецца, яшчэ колькі гадоў, і наступствы глабальнага пацяплення стануць незваротнымі" — патлумачыў свой выбар Гілмар.

Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!