Актывістка ініцыятывы «Умовы для Мовы» Аліна Нагорная распявала пра стварэнне бота ў сваім фэйсбуку.
Стваральнікі бота абяцаюць, што ён дапаможа вырашыць праблемы ў вёсцы. У ім ёсцы прыклады зваротаў, прававая інфармацыя, а таксама парады і інструкцыі на выпадкі, калі праблема не вырашаецца адразу.
«Калі ў вас ёсць сябры з вёскі, дашліце ім гэты пост. Калі ў вас ёсць тэлеграм-канал, або вы ў чаціку, дзе могуць быць людзі з вёскі, перапосціце гэтае паведамленне туды. Важна, каб людзі ведалі пра свае правы, а чыноўнікі заняліся карыснай справай», — піша Аліна Нагорная.