• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2022 | Культура Грамадства

Будкін: «Дагэтуль у краіне засталіся месцы, дзе можна адчуць подых творчай свабоды, нават ва ўмовах, набліжаных да гета»

Як моцныя экспрэсіўныя і трагічныя падзеі ўплываюць на лёс творцаў.

ЮНЕСКА пацвердзіла знішчэнне або пашкоджанне 120 аб’ектаў культуры ва Ўкраіне. Сімвалам страшнай трагедыі стаў Марыўпальскі тэатр, на будынак якога была скінутая шматтонная бомба.


У той жа час людзі натхняюцца гераізмам і подзвігам сваіх суайчыннікаў і ствараюць новыя неверагодныя творы — карціны, песні, тэатральныя пастановы. Кіеўскае метро наогул ператвараецца ў канцэртную пляцоўку, дзе выступаюць украінскія і сусветныя зоркі.

11.jpg

— Тое, што зараз адбываецца з культурай і мастацтвам ва Ўкраіне, вызывае супярэчлівыя эмоцыі. З аднаго боку, канешне, уся гэтая сітуацыя балючая, сумная і неймаверна цяжкая, — кажа «Салiдарнасцi» кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. — Культурныя аб’екты і ўстановы руйнуюцца, знішчаюцца, раскрадаюцца. Некаторыя з іх, на жаль, ужо не вернеш.

Але з іншага боку, ёсць і пачуццё нейкага пазітыву, у тым плане, што ўкраінцы кожны дзень сведчаць, што ніколі не стануць на калені, ніколі не будуць пераможаны. І гэта праяўляецца ў тым ліку праз мастацтва.

Напрыклад, які шыкоўны быў канцэрт «Акіяна Эльзы» у метро. Зараз там жа будуць адбывацца іншыя канцэрты.

Памятаеце піяніна на Хрэшчаціку падчас Майдана? Вобраз гэтага піяніна застаўся вельмі моцным і стаў сімвалам падзей 2014 года. А зараз для мяне сімвалам стаў музыка, які на руінах граў на віяланчэлі ў Харкаве ды Ірпене. Для мяне гэта такі ж моцны вобраз як тое піяніна на Майдане.

12.jpg

Калі выступаюць знакамітыя артысты, гэта выдатна, але гэтыя музыкі, іх вобразы перадаюць сілу культуры як такой, і пацвярджаюць, што культура мацуе нацыю.

Калі нагадаць падзеі ў Беларусі ў 2020-м годзе, то я дакладна памятаю, як стала адкрывацца ўся гэтая праўда пра гвалт, і загучалі такія словы накшталт «нам цяпер не да песень», культурнае жыццё павінна спыніцца.

І гэтае «не да песень» так моцна засела ў мяне ў галаве, таму што я заўжды трымаўся абсалютна іншага меркавання. Якраз у такія моманты ў культуры, калі мы бярэм песню як сімвал, і праяўляецца вось гэтая нязломнасць, якраз гэта надае сілы і натхненне, гэта можа дэматываваць ворага і наўпрост можа падтрымаць.

Таму аднымі з першых акцый, якія мы рабілі як Беларуская рада культуры, былі трансляцыі ці дабрачынныя канцэрты, альбо выступы да нейкіх падзеяў. Першы канцэрт, з якога мы пачалі, быў «Рэквіем» Моцарта, які гучаў у Чырвоным касцёле. Ён адбыўся на наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі, і атрыманыя грошы мы перадалі яго сям’і.

Такія справы, звязаныя з салідарнасцю, з падтрымкай, з натхненнем, з нязломнасцю — яны якраз і завязаныя на культуры. Выставы, спевы, тэатральныя пастаноўкі, выказванні праз іх нейкіх сумневаў, думак і гэтак далей — гэта тое, што асабліва трэба ў такі час пералому.

Таму ўсе гэтыя стэндапы комікаў ва ўкраінскіх бомбасховішчах — гэта выдатна, на маю думку. Гэта паказвае роўна тое, што такіх людзей, такую нацыю ніколі не зломіш.

— Тады ў 2020 годзе, калі хто і думаў прыпыніць культурнае жыццё, то толькі ў самым пачатку падзей. Потым было мноства імправізаваных канцэртаў прама ў дварах, у нас з’явілася плакатнае мастацтва. Ва ўсім было вельмі шмат крэатыву.

— Тое, што культурнае жыццё ва ўмовах вайны і ў нашым выпадку ва ўмовах рэпрэсій не спынялася, нягледзячы на абставіны, — факт. Ва Ўкраіне шмат творчых людзей зараз адправіліся ва ўзброеныя сілы і таму не могуць штосьці ствараць. Але ёсць тыя, хто працягваюць выступаць на карысць краіны, збіраць грошы, як Джамала, напрыклад. Я ўпэўнены, што ўкраінцы выйграюць Еўрабачанне, што таксама будзе моцнай падтрымкай для іх (так i адбылося, гутарка была напярэдадні, — С.).

У нас культурнае жыццё пад ціскам рэпрэсій сышло ў нейкія падпольныя формы. І ў такую доўгатэрміновасць. Сёння за кратамі знаходзяцца як мінімум 75 чалавек, звязаных з культурай. І нават гэтыя людзі штосьці ствараюць, яны назапашваюць гэты досвед, і пасля, мне здаецца, шмат у каго будзе жаданне пра яго распавесці ў фармаце кніг, п’ес, малюнкаў.

Таму зараз наша мастацтва трошкі замаруджана, бо ў Беларусі любая форма актыўнасці, нават творчай, пагражае арыштам. Так, нядаўна вулічнага музыку забралі за тое, што ён граў «Акіян Эльзы». А калі не затрымліваюць, то проста закрываюць выставы, культурныя прасторы, здымаюць працы «нядобранадзейных» мастакоў.

— Што тычыцца якасці, то тут вось што цікава. Калі ў тых, хто выходзіў у 2020 годзе назіраўся проста фенаменальны ўсплёск крэатыву, ці гэта была вельмі тонкая сатыра, ці балючая праўда, ці нешта патрыятычнае, але ўсё было якасным і шчырым. А вось прыклады сённяшняга дзяржаўнага крэатыву. Пры гэтым яны ж усё спрабуюць капіяваць. Чаму ў іх атрымліваецца толькі неяк так?

13.jpg

14.jpg

— Тое, што робіцца з прымусу, з-пад палкі і не ад душы, яму і наканавана быць нечым такім. Таму што ўсё гэта ні на чым не грунтуецца, пад гэтым няма падмурку, няма ідэі. У гэтым няма кантэксту, любові, няма разумення сябе ў гэтай прасторы.

У 2020-м годзе беларусы адкрылі самі сябе і адчулі сябе часткай супольнасці, з некаторымі гэта, магчыма, здарылася ўпершыню. Там была неймаверная выпрацоўка творчай энергіі, была дадзена вельмі шмат нечага стваральнага, адбыўся абмен гэтай энергіяй.

Людзі проста рэальна самі з сябе здзіўляліся. І гэта была з’ява абсалютна іншага парадку.

Сапраўды, тое, што прарастае менавіта ад сапраўднай культуры, тое, што закладзена хаця бы на ўзроўні самаадчування, самаідэнтыфікацыі і разумення сябе часткай грамадства, можа мець такі добры вынік. Яно можа быць непрафесійным, але яно чапляе, таму што ад душы, таму што яно сугучна таму, што мы разам перажываем.

Наогул, гэтае рабскае мысленне, якое можна назіраць зараз, трэба будзе вывучаць. Гэтыя людзі нарадзіліся ў няволі, яны зараз фармуюцца ў няволі, таму не разумеюць іншага. Можна параўнаць, напрыклад, з савецкім досведам. Калі нам начэплівалі значок і ўстаўлялі ў руку сцяг, мы ж гэтаму не пярэчылі, бо не ведалі іншага. Але ж нам сапраўды не было дзе дазнацца іншага.

Цяпер пры больш шырэйшых магчымасцях можна азнаёміцца з нейкімі альтэрнатыўнымі думкамі, а з некаторымі ўсё адно паўтараецца гэта савецкая гісторыя. Гэта вельмі розныя людзі — і вучні, і настаўнікі, і студэнты. Мяне гэта вельмі здзіўляе. Здавалася б, даступнасць інфармацыі павінна была б гэтую акалічнасць памяняць. Але мы бачым як бы «привет из СССР».

— Што, на ваш погляд, адбылося з дзеячамі культуры ў Расіі, якія зараз масава падтрымліваюць уладу?

— У прынцыпе нічога новага ад 2014 года не адбылося. Тыя, хто праявіўся тады, яны зацвердзіліся і цяпер, за рэдкім выключэннем. Гэта рабская псіхалогія, гэта імперскае мысленне, гэта жывёльны страх. Страх страціць усё, у тым ліку статус, грошы, запрашэнні на канцэрты, страх перамен. Але ж некаторыя ўсё ж памянялі свае светапогляды. Хтосьці дае канцэрты за мяжой і збірае грошы для Ўкраіны. А некаторыя сапсавалі сабе біяграфію назаўжды.

І тут самае кепскае для мяне, што нават тыя дзеячы, якія прытрымліваліся ліберальных поглядаў, усё роўна аказаліся хворымі гэтай імперскасцю. Настолькі гэта невыкараняльна.

Мне здаецца, што ў Расіі адбылася страшная штука. Пуцін, па сутнасці, падставіў умоўнага Пушкіна ды Цоя. І цяпер паміж Пушкіным і Гётэ людзі несвядома будуць выбіраць Гётэ, паміж Кіно і The Cure будуць выбіраць The Cure.

— Зараз у Кіеве, нягледзячы на вайну, адкрываюцца тэатры. У нас частка дзеячаў мастацтва звольнілася, частку звольнілі ці пераследуюць, а частка засталася і таксама працуе. Вы бачыце адрозненне ад таго, якую ролю выконвае мастацтва цяпер ва Ўкраіне і ў нас?

— Да, у нас было некалькі хваляў зачыстак, таму выжыла зусім няшмат сумленных і сапраўды творчых людзей. Спачатку звольнілі тых, хто актыўна пратэставаў, потым тых, хто неяк крэатыўна штосьці рабіў. Апошняя хваля звальненняў датычылася тых, хто штосьці не тое выказаў у сацсетках ці ў курылцы.

Што тут казаць, калі ў нас вайскоўцаў прызначаюць на пасады кіраўнікоў устаноў культуры! Гэтыя людзі на чале калектываў і ёсць паказнік таго, што адбываецца ў нашай культуры. І ён дэманструе, што гэта зусім не тое, што адбываецца ва Ўкраіне.

Рэжым у Беларусі трактуе культуру як абслугу, якая мусіць проста задавальняць ідэалагічныя патрэбы дзяржавы. Украінцы трактуюць культуру інакш. Для іх гэта тое, што натхняе, надае эмоцыі і сведчыць пра нескаронасць.

Але, кажучы пра беларусаў, трэба адзначыць такую акалічнасць. З аднаго боку, людзі, якія засталіся ў сістэме, так ці інакш забяспечваюць гэты падмурак. Але пры гэтым яны могуць нешта рабіць падпольна. І такія людзі ёсць, яны нам вядомыя. Зразумела, я не магу іх называць, не магу называць установы, у якіх яны працуюць. Нельга пра ўсіх казаць, што яны працуюць на рэжым.

І дагэтуль у краіне засталіся месцы, куды можна зазірнуць і адчуць подых нейкай творчай свабоды, пачуць нейкія сігналы нават ва ўмовах, набліжаных да гета. Сапраўднае культурнае жыццё ў Беларусі, хай і крыху прыхаванае, але ёсць.

— Вы сочыце за лёсам беларускіх дзеячаў культуры, якія перабраліся ва Ўкраіну, там паспелі асталявацца і пачаць працаваць, а потым пачалася вайна. Што з імі цяпер?

— У першыя ж дні мы сталі звязвацца з нашымі людзьмі. Ва Ўкраіне было даволі шмат беларускіх музыкаў, акцёраў, мастакоў, прадстаўнікоў шоу-бізнесу. Дзяніс Тарасенка з гурта «Разбітае сэрца пацана» жыў у Ірпене, паэт Сяргей Прылуцкі — у Бучы. Шмат хто жыў у Кіеве, Львове.

Мы дапамагалі ім, як маглі, у тым ліку фінансава, таму што некаторыя беглі, у чым былі. Гісторый вельмі шмат. Гэтыя людзі перажылі асабістую трагедыю, іх жыццё двойчы зруйнавалася, спачатку ў Беларусі былі арышты і пераслед, потым вымушаны пераезд ва Ўкраіну, дзе яны толькі настроіліся і пачалі нешта рабіць.

Але, што мне падабаецца ў беларускіх творцаў, нягледзячы на ўсё гэта, яны зноў працягваюць ствараць, натхняць іншых сваімі працамі, рэфлексаваць, адбудоўваць нешта. Я гэта ведаю, таму што ў мяне ёсць намер зрабіць фільм пра такіх беларускіх творцаў, якія перажылі ўсе гэтыя разбурэнні і працягнулі сваю справу. Я зараз збіраю матэрыял для фільма.

І тут у мяне містычны погляд — культуру не знішчыць, не затаптаць, не забараніць і не расстраляць. Безумоўна, і народ, які мае трывалую сувязь з культурай, не можа быць знішчаным. Аб чым і сведчыць прыклад беларусаў.

Iрына Дрозд, «Салідарнасць»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Беларусы свету

40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці

40 дзён прайшло, як адышоў у лепшы свет Янка Запруднік, патрыярх беларускай дыяспары, доктар гісторыі, палітолаг,...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»

Марылі пакаштаваць страву са стала князя ВКЛ? Мы падзелімся з вамі рэцэптам! Зразы завіўныя падавалі за часамі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Краіна

У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара

Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна — у месцы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот

Пра гэта напісаў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. «Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні...

Апошнія навіны

    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень
    Літаратура Беларуская мова Беларусы свету
    Кнігі беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі Angelus
    Грамадства
    Адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек адкрыюць пад Лідай. Як купка энтузіястаў ратуе тэхніку і дарогі
    Грамадства
    У Мінску пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі парку Горкага
    Культура Беларусы свету
    Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM