Бурлакі “Ладдзі Роспачы” дацягнуць яе да Нясвіжа 23 лютага

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у нясвіжскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Нагадаем, што выданне было прызнанае экспертамі “Нашай Нівы” кнігай году — 2010.

У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Апроч прэзентацыі “Ладдзі” Глеб і Аляксей раскажуць пра сваю новую працу — стварэнне ўнікальнага фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі роду.

Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.

23 лютага
Нясвіж, вуліца Беларуская, 5
Цэнтральная раённая бібліятэка
17.00
Уваход вольны.

Тэгі: