Беларускі дыскусійны клуб у Варшаве

Беларускі дыскусійны клуб пры Інстытуце грамадзянскай прасторы Вышэйшай школы гандлю і права імя Р. Лазарскага запрашае:

на чарговае адкрытае спатканне Клубу прысвечанае тэме: ФІНАНСАВЫ КРЫЗІС І ЯГО ЎПЛЫЎ НА ЭКАНОМІКУ БЕЛАРУСІ І СЯРЭДНЕСТАТЫСТЫЧНАГА БЕЛАРУСА. Парадак сустрэчы:

1. Прэзентацыя тэмы: Ганна Ушал, Aлесь Aляхновіч
2. Пытанні і дыскусія
Mадэратар: Aлесь Лукашэвіч

Мовы: беларуская (асноўная), польская, расейская (дапаможныя)

Месца: Wyższa Szkoła Handlu i Prawa im. R. Łazarskiego (Świeradowska
43, станцыя метро: Wilanowska) -> сектар “F” -> 9 паверх (ліфтам) -> Sala Konferencyjna
Час: серада, 12. лістапада, 19.00

Узяць ўдзел у сустрэчы Дыскусійнага Клубу можна і дыстанцыйна (тым, хто жыве ў Беларусі ці па-за Варшавай), чакаем Вашых рэфератаў аб’ёмам да 500 знакаў на паштовы адрас: bielaruski-dyskusijny-klub@googlegroups.com