Серыя відэаролікаў “Культура пачынаецца з цябе” працягвае пападаць у сеціва, на старонкі сацыяльных сетак і крупных СМІ. У новым роліку “Экалогія пачынаецца з цябе” на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.
Ініцыятыва ладзіцца Майстэрней сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнэса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Вытворцы ўдзячны за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдару “Атлант Тэлекам”, кaмпаніі “Хенкель Баўтэхнік”.
Аўтар, прадзюсер, каардынатар праекта: студэнт факультэта мэнэджменту БДЭУ Варабей Канстанцін
Сцэнарыст роліка: студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ Апекунова Вікторыя
Рэжысер: Палупанаў Андрэй
Аператар-пастаноўшчык: Алейнікаў Аляксандр
Графіка: Куклоў Сяргей
Музычнае суправаджэнне: Ількевіч Надзея