Сустрэча з Настай Кудасавай у Рызе

25.04.2026 15:00 - 17:00 Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі (Slokas iela 37) Бясплатнае
У суботу, 25 красавіка, у Рызе адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай.

Напачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі.

«Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы.

Падчас сустрэчы спадарыня Наста раскажа:

  • пра кнігу «Лірыка»
  • пра эмігранцкі боль і аптымізм
  • чаму яе вершы важна чытаць уголас
  • чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі
Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ