Сустрэча з Настай Кудасавай у Беластоку

23.04.2026 18:00 - 20:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатнае
У чацвер, 23 красавіка, у Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай.

Напачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі.

«Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы.

Падчас сустрэчы спадарыня Наста раскажа:

  • пра кнігу «Лірыка»
  • пра эмігранцкі боль і аптымізм
  • чаму яе вершы важна чытаць уголас
  • чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі
Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі.

Уваход вольны.

Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».




Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Максім Знак у Беластоку

19.04.2026 (11:00 - 13:00) Chorten Arena (Зала № 2) (ul. Słonieczna 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ