Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) Бясплатнае
22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам.

Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў «Зэкамерон», створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення.

З 9 лютага 2023 году знаходзіўся ў статусе інкамунікада, цалкам пазбаўлены сувязі з адвакатамі і членамі сям’і. 13 снежня 2025 году вызвалены з турмы і, разам з вялікай групай палітзняволеных, прымусова дэпартаваны з Беларусі ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

«Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Максім Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць са здольнасцю чалавека вытрымліваць прыгнёт», — так пісала брытанская крытыка пра кнігу Максіма Знака, якая ўвайшла ў кароткі спіс прэміі Republic of Consciousness Prize.

На дадзены момант «Зэкамерон», напісаны ў першы год зняволення, выдадзены на беларускай, расейскай, ангельскай, нямецкай, шведскай і дацкай мовах.

З самага юнацтва Максім Знак піша вершы і тэксты для ўласных песень, з якіх пасля 2017 году склаліся 4 уласныя музычныя альбомы: «Казкі», «Гарады», «Ветразь» і «Мора». Максім не раз выступаў як бард, а ў 2018 годзе стаўся лаўрэатам легендарнага фестывалю «Бардаўская восень», які штогод адбываецца на Беласточчыне.

Падчас сустрэчы Максім раскажа пра сваю кнігу, падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Прагучаць старыя і новыя песні.

Уваход вольны

Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».


Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Радаўніца ў Вільні

18.04.2026 10:30 - 21.04.2026 14:00 ------------

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ