Бельгійцы адрэагавалі на тэрарыстычныя выклікі фотаздымкамі з коцікамі

23.11.2015 Замежжа

Афіцыйная просьба да грамадзянаў не размяшчаць у твітары ўсё, што можа праінфармаваць падазраваных пра антытэрарыстычную аперацыю, ператварылася ў нацыянальны флэшмоб з катамі.

 

Belgian counter-terrorist cats

Калі ў нядзелю ўвечары бельгійская паліцыя папрасіла  грамадзян не размяшчаць у сацыяльных сетках інфармацыю пра правядзенне аперацыі, што праходзіла па ўсёй краіне, цалкам даравальнай была б рэакцыя страху.

Бельгійскія спецсілы рабілі пошук падазраваных у правядзенні тэрарыстычных нападаў на Парыж і папрасілі грамадзян заставацца дома і не знаходзіцца каля вокнаў па меркаваннях бяспекі.

Gilles Bordelais ‏teets: This, dear outsiders, is how we fight terrorism here. They haven't got a chance! We haz kittens! #BrusselsLockdown

Яны таксама папрасілі, каб у сацыяльных медыях было маўчанне пра дзеянні паліцыі, каб не даваць інфармацыі падазраваным.

Напружаны час, не выклікае сумненняў. Але Бельгія адрэагавала  – як інакш? – катамі!

Geert van Bondt tweets: They got him #BrusselsLockdown

Замест гутарак і абмеркавання тэорый адносна дзеянняў паліцыі, многія людзі  выкарыстоўвалі хэштэг #BrusselsLockdown і  размяшчалі  фотаздымкі хатніх жывёл.

Пасля таго, як паступілі навіны пра арышты падазраваных, Крызісны цэнтр у Бельгіі падзякаваў медыям і грамадзянам за ан-лайн маўчанне, пра якое прасілі падчас аперацыі.

 

паводле theguardian.com