Рады паведаміць Вам, што з 2 ліпеня 2014г. у карпаратыўнага інтэрнэт-сайта нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ запушчана беларускамоўная версія – http://belkart.by/be/.
Мы рады, што гэта падзея адбылася як раз да выдатнага і гэтак значнага для краіны нацыянальнага свята – 70-годдзя са Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння з’яўляецца ўсё больш і больш плыняў, якія накіраваны на адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры беларусаў. І адзін з першых крокаў на шляху рэалізацыі задач самаідэнтыфікацыі – выкарыстанне роднай беларускай мовы.
З’яўляючыся нацыянальнай плацежнай сістэмай, якая дзейнічае і развіваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца яго сэрцам і часткай сістэмы эканамічных разлікаў у краіне, БЕЛКАРТ імкнецца падтрымліваць агульнанацыянальныя трэнды і будзе спрыяць адраджэнню цікавасці да беларускай культуры, гістарычнай спадчыны нашай краіны.
Так склалася, што насельніцтва Беларусі не часта карыстаецца нашай роднай мовай – задача БЕЛКАРТ як нацыянальнай плацежнай сістэмы развіваць і ўмацоўваць разуменне таго, што мы – адзіны народ з унікальнай гісторыяй, традыцыямі і, вядома, – мовай.
Чым будзе незвычайны сайт?
- У адрозненні ад беларускамоўных версій большасці інтэрнэт-сайтаў фінансавых устаноў у беларускамоўнай версіі сайта БЕЛКАРТ перакладу падвергліся ўсе раздзелы. Асабліва мы ганарымся раздзелам Фінансавая граматнасць – Фінансавы слоўнік, дзе на беларускую мову перакладзены досыць вузкія картачныя тэрміны.
- Беларускамоўнага версія будзе абнаўляцца адначасова з рускай версіяй сайта, а значыць праглядаць навіны можна на беларускай мове – без страты якасці навінавага патоку.
- БЕЛКАРТ стаў сапраўды “бліжэй” – бо ўсе мы – беларусы. Мы жывем у сваёй краіне, маем сваю гісторыю – не падобную на гісторыю іншых народаў. Мы ўнікальныя. Наша мова – гэта адна з рысаў, якая ўласцівая толькі нашаму народу. І яна робіць нас не падобнымі да іншых.
Выказваем падзяку за якасна выкананую працу па стварэнні беларускамоўнай версіі сайта супрацоўнікам Студыі Баравога(дапрацоўка інтэрнэт-платформы), Аляксандры Мацьковай (пераклад) і Кацярыне Калюга (кантэнт-менеджмент), а таксама ўсімзацікаўленым супрацоўнікам БЕЛКАРТ, пры ўдзеле якіх гэты праект быў рэалізаваны.