Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 - 28.12.2025 18:00 - 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3) 12 рублёў

У пятніцу, 31 кастрычніка, у галерэі "Арт-Беларусь" адкрываецца выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна".


 
Экспазіцыя ўключае ў сябе творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, калекцыі групы кампаній А-100, Нацыянальнага мастацкага музея, галерэі "Прадмесце", Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна і прыватных калекцый: больш за 80 жывапісных твораў, а таксама інсталяцыя Аляксандра Трускоўскага, якая пераасэнсоўвае творчасць Царфіна.

Выставачны праект "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ўнікальны для Беларусі перш за ўсё маштабнай і рэтраспектыўнай прэзентацыяй яго творчасці.

Файбіш-Шрага Царфін - мастак Парыжскай школы, чыя палітра і аўтарская тэхніка працягваюць прыцягваць гледачоў, калекцыянераў і музейныя інстытуцыі. 

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1900 года ў мястэчку Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні ў заможнай яўрэйскай сям'і. Ён рана выявіў цягу да малявання - у Смілавічах жа пачынаў свой шлях і яго зямляк, Хаім Суцін, з якім Царфін падтрымліваў цёплыя адносіны на працягу жыцця.

Аўтарская жывапісная тэхніка Царфіна - сумесь гуашы і алейных фарбаў, - дазваляла яму дасягаць напаўпразрыстай, вітражнай дэкаратыўнасці і высокай насычанасці колеру. Гэта свайго роду "калейдаскопы" - праламленне аб'ектыўнай ці хутчэй звыклай рэальнасці ў чароўныя палотны, створаныя са святла і колеры.

Кіраўнік праекта - куратар Карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зінкевіч.

Квіткі: поўны - 12 рублёў, ільготны - 8 рублёў. На адкрыццё ўваход вольны.

Выстава працуе да 28 снежня.


Вам можа быць цікава

Калядная вячэра ў Варшаве

20.12.2025 (16:30 - 20:30) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ