Святлана Курс: «Расейская мова і літаратура нясуць у сабе характар імперскасці і знішчэння ўсяго, што не расейскае»

Беларуская пісьменніца, журналістка і перакладчыца Святлана Курс падчас выступу ў Варшаве ў Музеі сучаснага мастацтва выказалася наконт рускай мовы і культуры ў адказ нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч, якая лічыць, што выкрэсліваць рускую мову разам з рускай культурай было б няправільна. Словы Святланы Курс прыводзіць «Белсат».

«Я глыбока шаную спадарыню Святлану, бо абавязаная ёй мудрасцю, стойкасцю. Гэта прыклад для мяне. Яна — мая літаратурная патронка, але я не буду хаваць таго, што ў мяне зусім супрацьлеглае стаўленне да расейскай культуры і мовы. Я лічу, што яны не адбыліся. Яны маюць аднаго з паловай добрых пісьменнікаў. І за гэтых пісьменнікаў мы ўсе па перыметры мусім плаціць крывёю.

Sviatłana Kurs
Пісьменніца Ева Вежнавец падчас сустрэчы ў межах выставы «Блізкі Усход, Далёкі Захад — Кіеўскае біенале 2025», што праходзіць у Музеі сучаснага мастацтва. Варшава, Польшча. 29 лістапада 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат



Гэты культурны праект не адбыўся. А мова — носьбіт нацыянальнага характару. Расейская мова і літаратура нясуць у сабе характар імперскасці і знішчэння ўсяго, што не расейскае. Мы ў Беларусі ведаем пра гэта вельмі добра. Пакуль гэта не зменіцца, я не жадаю нічога мець агульнага з імі.

Расея Богу яшчэ болей не выйшла, чым старасць. Пры гэтым я вельмі пільна сачу за Расеяй, за тэндэнцыямі, якія там ідуць. І не бачу там нічога здаровага. Здаровых людзей там, можа, кожны дзясяты. І іх я вельмі шкадую, бо яны чужыя ў сваім грамадстве і ў свеце, дзе на іх глядзяць як на немцаў пасля Другой сусветнай вайны.

Я пакрыўдзілася на расейцаў за тое, што яны зрабілі з намі і дагэтуль працягваюць рабіць. Сотні нацыяў, народнасцяў унутры Расеі яны нішчаць, адпраўляючы на вайну. Маё сэрца да канца жыцця будзе ў ценю, я не жадаю з імі мець нічога агульнага".