Былы дэкан ФMA БДУ выдаў кнігу пра нараджэнне беларускага Левіяфана

Выдавецтва «Камунікат» выдала манаграфію Віктара Шадурскага «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)», паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі. 


Viktar Šadurski

Віктар Шадурскі — доктар гістарычных навук, прафесар, былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. У сваёй кнізе ён разглядае перыяд нашай гісторыі ад моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць, да рэферэндуму 1996 года, калі Аляксандр Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парламент і канчаткова скіраваў краіну на рэйкі аўтарытарызму.

Viktar Šadurski
Віктар Шадурскі з выпускнікамі ФМА Паўлам Слюнькіным і Арцёмам Шрайбманам. Фота: фэйсбук Арцёма Шрайбмана

У манаграфіі аўтар адказвае на пытанні, як і чаму Беларусь атрымала незалежнасць, хто да гэтага спрычыніўся, чаму потым не спрацавалі дэмакратычныя інстытуцыі і беларусы аказаліся ўразлівымі да дэмагогіі і папулізму.

Кніга можа быць цікавай для маладых беларусаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай гісторыяй. Неўзабаве яе можна будзе замовіць на сайце выдавецтва