• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.11.2018 | Культура

Бывай, Дрыга. Чаму ратацыя чыноўнікаў не ўплывае на змены ў нашым жыцці

“Вось і прайшла эпоха”. Менавіта такім узнёслым патокам каментароў, поўных глыбокага аптымізму, весялосці ды яскравай іроніі, прадстаўнікі беларускай супольнасці ўчора сустрэлі навіну пра тое, што Ірына Дрыга страціла пасаду першай намесніцы міністра культуры. Здавалася б, вялікая справа — яшчэ аднаго беларускага чыноўніка з аднаго месца пераставілі на іншае. Але народ беспардонна трыумфаваў, кідаючы капелюшы ў нябёсы.

Ірына Дрыга, фота Радыё "Свабода"

Ірына Дрыга, фота Радыё “Свабода”

Настолькі бурная рэакцыя была цалкам прадказальнай. Гэта было зразумела яшчэ чатыры гады таму, калі Ірына Уладзіміраўна перамясцілася ў Міністэрства культуры з ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта. На той момант яе ўжо добра ведалі як рэакцыйнага дзеяча: яна прапаноўвала сачыць за ідэалагічным зместам школьных падручнікаў, была датычная да стварэння так званага “чорнага спісу” мясцовых музыкаў.  “Сумна, так хацелася верыць, што наступіць адліга, а тут замінае нейкая Ірына Дрыга… Прыйдзецца прыняць за дадзенасць, далей сядзець у падполлі і паволі весці падкоп знізу”, — жартаваў спявак Зміцер Вайцюшкевіч, калі яму ў 2012 годзе адмовілі ў правядзенні імпрэзы.

У Мінкульце чыноўніца таксама “добра” адзначылася. За ёй закруцілі гайкі кінематаграфічнай супольнасці, увялі цэнзуру ў Нацыянальным конкурсе “Лістапада”, пабудавалі рэстаран “Паедзім паядзім” ва ўрочышчы Курапаты, забаранілі вешаць памятную шыльду на доме, дзе прайшоў Першы Усебеларускі з’езд у 1918 годзе, і г.д. За апошнія гады не засталося чалавека, якому Ірына Уладзіміраўна персанальна не насаліла. І вось калі яе прыбралі і з ведамства, усе чамусьці вырашылі, што дабро нарэшце перамагло зло. Справядлівасць узяла верх. Шварцаўскі дракон пацярпеў паразу. Але як бы не так.

Ніякай канспіралогіі: Антон Астаповіч пра сыход Ірыны Дрыгі

Рэч у тым, што Ірына Дрыга — тыповы прадукт сённяшняй бюракратыі. Яна не стратэг у культурнай палітыцы. І нават не геній рэакцыйнай думкі. Проста эфектыўны менеджар, які са зверскай стараннасцю выконвае загады, спушчаныя зверху. Як амаль 99% беларускага чыноўніцтва, ад якога ўлады чакаюць не ініцыятывы, а карпаратыўнай лаяльнасці і выканальнасці. Менавіта за гэтыя дабрадзейнасці ім плацяць з бюджэту грошы.

Што ж зробіш, так працуе наша вертыкальнаарыентаваная сістэма кіравання, у якой з савецкага часу выкарыстоўваюцца камандна-адміністрацыйныя прынцыпы працы. Рашэнні прымаюцца выключна на самым версе, а потым плаўна распаўсюджваюцца на мясцовы ўзровень. Пры гэтым ніякіх абмеркаванняў быць не павінна. Рабі пад казырок — і будзе табе шчасце. І гэта тычыцца не толькі культуры, але і астатніх сфер жыцця: палітыкі, эканомікі, гандлю і г.д.

Галоўны пазітыўны момант вышэйапісанай мадэлі дзяржкіравання — у прастаце яе абслугоўвання. Лёгкай замене кадраў. Паставіш замест Ірыны Дрыгі былога прарэктара “Кулька” Наталлю Карчэўскую — і нічога не зменіцца. Сістэма працягне працаваць як і раней, а ў людзей узнікне адчуванне, што зараз стане трохі лепш, наступяць пэўныя перамены. На жаль, не стане. Не трэба памыляцца: найбліжэйшым часам чакаць асаблівага паслаблення ў культурным кіраванні не выпадае. На носе новыя выбары прэзідэнта і парламента, таму аслабляць гайкі беларусам пакуль што ранавата.

Тарас Тарналіцкі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип