Чалавек, які паяднаў навуку і паэзію

18-га траўня ў рамках праграмы “500-годнасць” адбылася сустрэча драматурга Васіля Дранько-Майсюка са студэнтамі 1-га і 3-ця курсаў БДУІР. Сваім духоўным настаўнікам яны лічаць Скарыну, чалавека які, па іх словах, паяднаў навуку і паэзію. Гучалі вершы, прысвечаныя Скарыне. Быў разыграны невялікі спектакль у аснове якога былі прадмовы першадрукара. Была праведзена вельмі цікавая экскурсія па лабараторыях універсітэта. Ня гледзячы на невялікую колькасць прысутных (10 чалавек) вечарына прайшла вельмі цёпла, ярка і насычана.