Чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак? Разважае літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч

Праект беларускіх і шведскіх арт-мэнэджараў Culture makes праводзіць серыю лекцый пра асновы і трэнды сучаснай культуры.


Cichan Čarniakievič

На чацвёртай лекцыі пад назвай «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч распавёў пра сучасныя тэндэнцыі ў сусветнай літаратуры, прааналізаваў топ-100 па версіі New York Times Books і паразважаў над тым, што перашкаджае беларускім кнігам прабіцца на заходні рынак.

Ціхан Чарнякевіч — літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).