Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 - 15.02.2026 11:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 25 рублёў

У палацы мастацтваў пачала працу выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх". 


Прастора палаца мастацтваў ператварылася ў маштабную лабараторыю, дзе галоўным аб'ектам даследавання стаў агонь. У экспазіцыі - аўтарскія інсталяцыі сучасных беларускіх мастакоў, створаныя спецыяльна для праекта. Яны ўяўляюць сабой не літаральную выяву агню, а метафарычныя інтэрпрэтацыі гэтай стыхіі. 

Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць карціны мастака Алеся Радзіма (1947-2022).

Працы аўтара адрозніваюцца шматзначнасцю, непаўторнасцю і мікраскапічнай дакладнасцю, у чым вы сапраўды зможаце пераканацца самастойна.

Вас таксама чакае імерсіўны фільм пра творчасць Гераніма Босха, які ствараў свае фантастычныя сусветы напачатку XVI стагоддзя. Яго загадкавыя пасланні і дагэтуль зачароўваюць гледачоў і крытыкаў. Фільм праецыюецца на множныя паверхні. ⠀ Наведвальнікі змогуць прайсці тэматычны квэст па выставе, а ўнутры выставачнай прасторы знойдуць фотазоны.

Квіткі - 25 рублёў поўны, 18 рублёў ільготны. 

Выстава працуе па 15 лютага.



Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ