• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.12.2014 | Літаратура

Чаму беларускіх пісьменнікаў не чытаюць за мяжой

Сказ пра айчынных класікаў, якія паўплывалі на сусветную літаратуру і ўзбагацілі яе ўласным талентам, вандруе з падручнікаў школьных ва ўніверсітэцкія. Між тым рэальнасць надзвычай сумная – калі беларускіх пісьменнікаў і чытаюць, дык толькі у сябе дома. За мяжой яны амаль нікому не вядомыя. Чаму?

 

Легенда пра савецкі “залаты” век

Пра савецкія часы існуе распаўсюджаная ілюзія: маўляў, тады беларуская літаратура была надзвычай папулярнай за межамі рэспублікі. Сапраўды, са спадчынай Янкі Купалы можна было пазнаёміцца ажно на 117 мовах свету. А яго славуты верш “А хто там ідзе?” перакладзены на 83 з іх. Як перакладчыкі здолелі дасягнуць такіх высокіх паказчыкаў? У СССР напоўніцу дзейнічаў “літаратурны інтэрнацыяналізм”. Найлепшыя кнігі аўтараў кожнай нацыі, што ўваходзіла ў склад Саюза, “цэнтралізавана” перакладаліся на мовы большасці народаў СССР, а таксама на замежныя.

У рэальнасці сэрцы чытачоў з Заходняй Еўропы скарылі ў першую чаргу Васіль Быкаў і Святлана Алексіевіч. Некаторыя творцы набылі агульнасаюзную вядомасць. Напрыклад, пасля публікацыі аповесці “Чазенія”, дзеянне якой разгортваецца на Далёкім Усходзе, Уладзіміра Караткевіча завалілі лістамі з усяго СССР. Але да перакладаў твораў большасці айчынных пісьменнікаў іншыя саюзныя рэспублікі, а асабліва заходні свет засталіся абыякавымі. Згадзіцеся, цяжка паверыць, што народы Сярэдняй Азіі знайшлі для сябе актуальнымі творы Янкі Купалы (гэтаксама як мы паставіліся да паэзіі або прозы іх творцаў).

 

Каму патрэбная наша класіка?

Васіль Быкаў і Святлана Алексіевіч атрымалі прызнанне за мяжой дзякуючы свайму таленту. Але існаваў і ўскосны фактар: тэматыка іх раманаў і аповесцяў (вайна, Чарнобыль, наступствы распаду СССР) датычыла ўсёй Еўропы. Іншымі словамі, згаданыя аўтары ўздымалі беларускія праблемы на агульнаеўрапейскі ўзровень.

Лёс кніг іншых айчынных класікаў атрымаўся складаным. Ваенная тэматыка (напрыклад, творы Івана Пташнікава або Івана  Чыгрынава) цяпер ужо не так запатрабаваная, ды і пасля Быкава здабыць поспех за мяжой складана. Праблемы нацыянальнага адраджэння, якія дамінуюць у большасці твораў Уладзіміра Караткевіча, былі вырашаныя ў Паўднёвай і Усходняй Еўропе яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Феномен традыцыйнай патрыярхальнай беларускай вёскі (трылогія Івана Мележа) можа зацікавіць хіба жыхароў Расіі і Украіны. Беларусы ўпусцілі час для “прасоўвання” за мяжой уласнай празаічнай класікі (напрыклад, прапаноўваць заходняму рынку кнігі Максіма Гарэцкага, няхай сабе і напісаныя да з’яўлення твораў Рэмарка, амаль бессэнсоўна). Таму большая частка айчыннай класікі, на жаль, мае цэтлік “для ўнутранага карыстання”. Зрэшты, такая сітуацыя ўласцівая многім літаратурам. Значыцца, трэба рабіць стаўку на сучасных творцаў?

 

Пераклад – асабістая справа пісьменніка

Каб мэтанакіравана прасоўваць за мяжу мастацтва сваёй краіны, у свеце дзейнічаюць шматлікія культурныя цэнтры (нямецкі Інстытут імя Гётэ,  французскі “Альянс Франсэз”, іспанскі Інстытут Сервантэса). Чаму б тады не заснаваць “Інстытут Скарыны”, які б меў свае філіялы ў буйных еўрапейскіх сталіцах? Бо, як паказвае досвед, пераклад пэўных твораў не прыводзіць аўтаматычна да іх запатрабаванасці.

Пакуль на рахунку беларусаў толькі “Books From Belarus” – ініцыятыва незалежных беларускіх выдавецтваў, дзякуючы якой, напрыклад, раман Ігара Бабкова “Хвілінка” выйдзе па-славацку. Але гэты поспех не ў апошнюю чаргу дасягнуты дзякуючы папярэдняму прызнанню за мяжой (Бабкоў атрымаў літаратурную прэмію Вышаградскай групы). Той жа сакрэт поспеху ў Віктара Марціновіча: яго раманам “Параноя” зацікавіліся пасля рэцэнзіі ў “New York Times Review of books”.

А пакуль пераклад твораў застаецца асабістай справай айчынных пісьменнікаў. Кнігі Наталкі Бабінай, Альгерда Бахарэвіча, Змітра Вішнёва, Артура Клінава і некаторых іншых творцаў выходзяць за мяжой хутчэй дзякуючы іх асабістым кантактам. А таксама здольнасці прасоўваць уласныя  кнігі за мяжой (тады пісьменнік фактычна пачынае выконваць функцыю менеджара).

 

Не хапае перакладчыкаў!

Адна з рыс “літаратурнага інтэрнацыяналізму”, які быў распаўсюджаны ў савецкі час, – першапачатковы  пераклад на рускую мову. А ўжо з яе – на ўсе астатнія. Дарэчы, гэтаксама ажыццяўляўся і адваротны працэс: большая частка замежнай класікі пераствораная на беларускую мову з рускай. Невыпадкова адна з айчынных перакладчыц расказала, як падарыла асобнік кнігі, над якой працавалі яе калегі, сваёй знаёмай. Апошняя неўзабаве спытала: “Я правільна зразумела: перакладчыцы зазіралі ў англійскі арыгінал? шэраг момантаў, якія зусім разыходзяцца з рускай версіяй”.

Істотны недахоп перакладчыкаў на еўрапейскія мовы адчуваўся ўжо ў савецкія часы (прычым як у Беларусі, так і ў замежжы). Але паколькі сувязь з Еўропай тады ажыццяўлялася праз Маскву, праблема не выглядала актуальнай. Але цяпер яе вырашэнне няпростае. Сваіх перакладчыкаў, гатовых узяцца за працу, трэба матэрыяльна стымуляваць. А вось замежных яшчэ трэба знайсці. Праз іх адсутнасць беларусы калісьці страцілі перспектывы на Нобелеўскую прэмію, за якую мог бы пазмагацца Рыгор Барадулін (бо яго тэксты па-англійску не выглядалі пераканаўчымі).

 

Калі мы не чытаем самі, чаму хтосьці павінен чытаць нас?

Зразумела, пераклад – толькі частка агульнага літаратурнага працэсу. Відавочна, што чарговая кніга з серыі пра Гары Потэра або эратычны трылер “Пяцьдзясят адценняў шэрага”, якія зрабіліся часткай масавай культуры, маюць нашмат большы шанец на перакладчыцкі поспех, чым вялікі эпічны раман. Але ў еўрапейскіх краінах існуе рынак з літаратурнымі агенцтвамі і прамоўтарамі, з экранізацыяй празаічных твораў і іх шырокім абмеркаваннем у грамадстве, дзякуючы чаму творы, якія не належаць да масавай літаратуры (нават той жа вялікі эпічны раман), могуць знайсці свайго чытача. То бок спачатку творы атрымліваюць прызнанне “дома”, а ўжо потым прэзентуюцца ў суседніх краінах.

У беларусаў назіраецца адваротная сітуацыя. Ва ўяўленні нашых суайчыннікаў толькі прызнанне за мяжой сведчыць пра поспех пэўнага творцы. Пакуль беларусы не пачнуць паважаць сябе і ўласную літаратуру, перакладчыцкія поспехі застануцца адзінкавымі. Зрэшты, годны піяр і рынкавае мысленне яшчэ нікому не перашкодзілі.

 

Дзяніс Марціновіч

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип