Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Ці мог Андропаў уратаваць СССР? Ці дзейнічала ў Саюзе «сацыяльная дамова»? Што такое савецкі каланіялізм і навошта было падтрымліваць дыктатараў з усяго свету? Адкуль у краіне, якая зарабляла мільярды з нафты, беднасць? Як замест Стаханава сімвалам савецкага чалавека стаў... п’яніца Афоня? Разбіраемся, ці была доля СССР перадвырашаная або — імперыя магла захавацца?
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.