• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.03.2015 | Беларуская мова Тэатр

Чаму ў тэатрах не іграюць па-беларуску?

Пачуць беларускую мову з айчыннай тэатральнай сцэны – няпростая задача. Толькі ў шасці дзяржаўных тэатрах спектаклі ідуць выключна па-беларуску. Але ў астатніх яны, на жаль, рэдкія госці.

Спачатку колькі фактаў, каб увесці чытачоў у курс справы. У Беларусі працуе 29 дзяржаўных тэатраў (прыватныя – тэма асобнай размовы). Выключна па-беларуску спектаклі ідуць у Купалаўскім тэатры і Тэатры юнага гледача (у Мінску), у Нацыянальным драматычным тэатры імя Коласа і Беларускім тэатры “Лялька” (у Віцебску), амаль усе спектаклі – у Слонімскім дзяржаўным тэатры і Мінскім абласным тэатры лялек “Батлейка” (у Маладзечне). Далейшая гаворка – пра ўсе астатнія калектывы.

Якая сітуацыя назіраецца ў іх рэпертуары? На першы погляд, беларускамоўных спектакляў няма хіба толькі ў рэпертуары Гомельскага маладзёжнага тэатра і Мазырскага драматычнага тэатра імя Мележа. Але колькасць такіх спектакляў у астатніх калектывах можна пералічыць па пальцах адной рукі. У Рускім і Музычным тэатрах ёсць па адной двухмоўнай пастаноўцы (адпаведна, “Пясняр” і “Соф’я Гальшанская”). У рэпертуары Гомельскага і Магілёўскага абласных тэатраў, сталічных Опернага і Маладзёжнага – усяго па адной назве (адпаведна, “Сымон-музыка”, “Камедыя”, “Сівая легенда” і “Вясёлы кірмаш”). Чаму так адбываецца?

Не паважаем сваё

Доўгія дзесяцігоддзі, а то і стагоддзі існавання пад польскай, расійскай і савецкай уладай адвучылі беларусаў шанаваць сваіх творцаў. Замежная прадукцыя заўжды здаецца ім больш прывабнай, а ўласная – другаснай. Дзеля тлумачэння прывяду прыклад, сведкам якога быў сам. У 2006 годзе будынак Нацыянальнага тэатра оперы і балета закрыўся на рамонт. Тры гады оперная трупа давала свае спектаклі ў Доме афіцэраў, балетная – у Палацы Рэспублікі. Умяшчальнасць апошняга – каля 2 тысяч месцаў. Калі балетная трупа паказвала “Спартака”, “Кармэн-сюіту” або “Рамэа і Джульету”, зала была поўная. Як толькі ў афішы з’яўлялася нацыянальная класіка – “Ціль Уленшпігель” Глебава або “Рагнеда” Мдывані – шэрагі ззялі прагаламі. Ці былі гэтыя пастаноўкі слабымі? Ні ў якім выпадку! Так, “Рагнеда” у нечым саступала раней названым пастаноўкам, але гэта прадмет спрэчкі для крытыкаў, а не для шараговай публікі. Кажуць, праблемы з наведвальнасцю назіраюцца і з операй “Сівая легенда”. Пакуль гледачы не пачнуць паважаць сваё (а для гэтага патрабуецца як доўгая асветніцкая праца, так і паступовая змена псіхалогіі), у Оперным і Музычным тэатрах будуць нячаста ставіць айчынныя творы.

Гледачы не разумеюць?

Амаль кожны беларускамоўны чытач усміхнецца, прачытаўшы такі падзагаловак. Маўляў, як можна не разумець беларускую мову? Сапраўды, нават у рускамоўным чалавеку, які жыве ў Беларусі, яна жыве на генетычным узроўні. За гады назірання за тэатральным працэсам сустракаў усяго некалькі выпадкаў, калі гледачы перакладалі адно аднаму фразу за фразай. Часцей – асобныя словы.

Але гэта сітуацыя ўласцівая Купалаўскаму і РТБД. То бок гледачы загадзя ведаюць, што набываюць квіткі менавіта на беларускамоўны спектакль. А як складзецца сітуацыя з тэатраламі, якія ўсё жыццё чулі са сцэны рускую мову? Часам здаецца, што тут няма ніякай праблемы. Але так думаюць не ўсе. Для прыкладу, цытата з неафіцыйнай групы Музычнага тэатра ў “Кантакце”: “Вчера я побывала на детском спектакле. (…). Как только свет начал гаснуть, все внимание переключилось на сцену. Перед самым началом сказки прозвучало объявление диктора на белорусском языке. И тут я слышу хныкающий и недоумевающий голосок рядом сидящего мальчика, который спросил у своей бабушки: «Ба-а-а-абушка, а что вся сказка будет на том языке, на котором только что говорил этот дяденька?” Для аб’ектыўнасці, аўтар паведамлення якраз прапаноўваў паставіць беларускамоўны спектакль. Але ў кожным тэатры ведаюць пра такія настроі. Таму, на жаль, не хочуць рызыкаваць.

Начальства лічыць грошы

Як вядома, кожны кіраўнік павінен лічыць грошы. Дырэктары тэатраў – не выключэнне. Паспрабуем паглядзець на праблему іх вачыма. “Грошай у тэатры, як заўсёды, няма, – думае дырэктар. – А яны хочуць паставіць спектакль па-беларуску. Дзе ўзяць грошы на перакладчыка (калі гаворка пра замежную драматургію)? Адкуль знайсці аўтарскія сучаснаму драматургу, калі нашмат прасцей паставіць Шэкспіра? Што тады везці на гастролі? Бо гледачы ў Расіі або ў суседнім абласным цэнтры ахвотней пойдуць на рускамоўную пастаноўку. Самае галоўнае, ці пойдуць на спектакль гледачы таго горада, дзе знаходзіцца тэатр. План па запаўняльнасці залы ніхто не адмяняў. А менавіта ён – галоўны крытэрый працы любога мастацкага калектыву.

Між тым, у кожнага тэатра хапае ўнутраных праблем. Напрыклад, калектывы, размешчаныя ў абласных і раённых цэнтрах, маюць план па абслугоўванні свайго рэгіёна. Каб яго выканаць, ім даводзіцца выступаць і ў санаторыях, і ў дзіцячых садках. Карацей кажучы, навошта ствараць сабе лішнюю праблему?

Няма якасных тэкстаў?

Рэжысёры тэатраў любяць скардзіцца, як цяжка знайсці якасны беларускамоўны тэкст. Не буду распачынаць з імі завочную спрэчку пра класікаў мінулага. А вось наконт сучаснасці задам правакацыйнае пытанне: адкуль з’явіцца такім тэкстам?

Уявіце, што вы драматург або лібрэтыст, які прапанаваў свой твор аднаму з айчынных тэатраў. Вам адмовілі. Што рабіць далей? Зразумела, прапаноўваць іншым калектывам. Але каму за межамі рэспублікі патрэбныя тэксты, напісаныя па-беларуску? Здаецца, трэба сядаць за пераклад. Але ўявіце, што ў спектаклі мяркуюцца спевы, а ў тэксце прысутнічаюць вершы. Асабліва калі гаворка пра опернае лібрэта.

У выніку самыя амбіцыйныя творцы пачынаюць адразу пісаць па-руску. Гэта адкрывае ім шлях да рускамоўных тэатраў на ўсёй постсавецкай прасторы, а таксама дае мажлівасць удзельнічаць у шматлікіх конкурсах (пераможцы якіх часта трапляюць на сцэну). А калі дома ўзнікне цікавасць да п’есы, заўсёды можна перакласці яе з рускай на беларускую (напрыклад, рускамоўную п’есу Дзмітрыя Багаслаўскага “Тихий шорох уходящих шагов” увасобілі і ў Купалаўскім, і ў РТБД).

Для дзяцей – казка, для дарослых – Купала з Коласам

Яшчэ ў савецкія часы склалася традыцыя – беларуская мова займае нішу, адведзеную ёй зверху (у выпадку БССР – народная культура і фальклор) і не прэтэндуе на астатнія. У сучаснай Беларусі большасць спектакляў, што ідуць на роднай мове (нагадаю, мы не гаворым пра беларускамоўныя калектывы), можна падзяліць на дзве групы.

Першая – дзіцячыя лялечныя спектаклі, якія ёсць у рэпертуары кожнага адпаведнага тэатра. Другая – творы класікаў (часцей за ўсё Янкі Купалы і Якуба Коласа), якіх не прынята перакладаць на рускую мову. А вось беларускамоўныя творы іх больш маладых калег часта ідуць у перакладзе на рускую (“Вечар” Аляксея Дударава, “Мудрамер” Міколы Матукоўскага). Трэцяя група – народныя гумарыстычныя творы (напрыклад, “Камедыя” Рудава).

Рэжысёры прызвычаіліся, што такія спектаклі ідуць па-беларуску. Гэта не выклікае ў іх пратэсту. Для таго каб ставіць па-беларуску іншыя спектаклі, перш за ўсё патрабуецца іх уласнае жаданне. І вось тут хаваецца адна з галоўных праблем. Айчыннае тэатральнае асяроддзе надзвычай касмапалітычнае. Большасць рэжысёраў шчыра не бачыць розніцы паміж пастаноўкай па-руску і па-беларуску! Маўляў, галоўнае, каб спектакль атрымаўся. Таму пакуль тэатры не атрымаюць канкрэтнага загаду зверху, сітуацыя яшчэ доўга застанецца без змен.

Дзяніс Марціновіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип